Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Кра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіямскі заліў і перашыек Кра

Кра (тайск. กิ่ว กระ) — перашыек, які злучае паўвостраў Малака з азіяцкім кантынентам. На захадзе абмываецца Андаманскім морам, на ўсходзе - Сіямскім залівам. У найбольш вузкім месцы паміж гарадамі Кра-Буры і Чумпхон адлегласць паміж узбярэжжамі складае ўсяго 44 км. Вышыня — да 200 м. У палітычных адносінах, вялікая частка перашыйка належыць Тайланду, на захад і поўнач найбольш вузкай паласы размешчана М’янма. Перашыек названы па горадзе Кра-Буры, цэнтру акругі Кра-Буры ў правінцыі Ранонг.

Суднаходны канал

[правіць | правіць зыходнік]

Бо канал праз перашыек Кра значна скараціў бы марскі шлях вакол Малайскага паўвострава, ужо ў XVII стагоддзі існавалі планы па збудаванні канала. Аднак з-за велізарнага кошту і чаканых экалагічных праблем дагэтуль будаўніцтва канала так і не ажыццявілася. Існуе два варыянту для яго пракладання: або ў найбольш вузкім месцы, або трохі паўднёвей паміж Сурат-Тхані і Пхангнга. Пракладка канала з'яўляецца прадметам палітычных спрэчак і асабліва апануецца з боку Сінгапура, бо яго значэнне і дабрабыт шмат у чым заснаваны на навігацыі праз Малакскі праліў, якая б пасля адкрыцця канала праз Кра прыкметна скарацілася бы. У наш час у стадыі сур'ёзнай распрацоўкі з'яўляюцца толькі планы па будаўніцтве чыгуначнага паведамленні паміж абодвума ўзбярэжжамі.

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.441