Карупцыя ў Албаніі
Выгляд
Карупцыя ў Албаніі актуальная праблема Албаніі[1]. Паводле звестак Барометра сусветнай карупцыі 2021 года, 66 % рэспандэнтаў указалі, што ўзровень карупцыі ў Албаніі павялічыўся. У Індэксе ўспрымання карупцыі за 2021 год краіна займае 110-е месца са 180 краін, набраўшы 35 балаў[2].
Пасля 1990 года Албанія перайшла ад цэнтралізаванай эканомікі да ліберальнай. Лібералізацыя прынесла як станоўчыя, так і адмоўныя наступствы для палітыкі, эканомікі і іншых сацыяльных аспектаў.
Па дадзеных міжнародных арганізацый (Індэкс ўспрымання карупцыі і Інстытута дэмакратыі і пасярэдніцтва), у Албаніі пагаршаецца карупцыйны «захоп дзяржавы»[3].
Зноскі
- ↑ CORRUPTION PERCEPTIONS INDEX. ALBANIA (2021) (англ.). Transparency International. Праверана 28 сакавіка 2022.
- ↑ CORRUPTION PERCEPTIONS INDEX (2021) (англ.). Transparency International. Праверана 29 сакавіка 2022.
- ↑ По данным международных организаций, в Албании усугубляется коррупционный «захват государства» (руск.). OCCRP (1 красавіка 2021). Праверана 29 сакавіка 2022.