Карскае мора
Карскае мора | |
---|---|
Плошча | 893 400 км² |
Аб'ём | 101000 км³ |
Найбольшая глыбіня | 620 м |
Сярэдняя глыбіня | 50—100 м |
Упадаюць | Кара, Об, Енісей |
Карскае мора — ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна. Назва мора паходзіць ад назвы ракі Кара, якая ўпадае ў яго.
Фізіка-геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Мора абмежавана паўночным узбярэжжам Еўразіі і астравамі: Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, Паўночная Зямля, Гейберга. У паўночнай частцы мора знаходзіцца Зямля Візэ — востраў, адкрыты тэарэтычна ў 1924 годзе. Таксама ў мора знаходзяцца астравы Арктычнага інстытута, астравы Весцяў ЦВК.
Мора размешчана пераважна на шэльфе. Шмат астравоў. Пераважаюць глыбіні 50—100 метраў, найбольшая глыбіня 620 метраў. Плошча 893 400 км².
У моры ўпадаюць паўнаводныя рэкі: Об, Енісей, таму салёнасць моцна вагаецца.
Карскае мора — адно з самых халодных мораў Расіі, толькі каля вусцяў рэк тэмпература вады летам вышэй 0 °C. Частыя туманы і штормы. Вялікую частку года мора пакрыта льдамі.
У моры шмат рыбы: сігналы, голец, камбала і інш. Залівы: Байдарацкая губа. Галоўны порт — Дыксан. Праз Карскае мора праходзіць Паўночны марскі шлях.
У 1965—1988 гадах у Карскім моры затопленыя шэсць ядзерных рэактараў савецкіх атамных падводных лодак і ўтылізаваныя дзесяць іншых ядзерных рэактараў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).