Карпацкія немцы
Карпацкія немцы або карпатанемцы (таксама славацкія немцы ням.: Karpatendeutsche, славацк.: karpatskí Nemci, венг.: kárpátnémetek або Felvidéki németek) агульная назва для груп нямецкамоўных меншасцей у славацкіх землях, а таксама ў суседніх рэгіёнах Закарпацця (цяпер Украіна). Доўгі час немцы былі адной з дзвюх найбуйнейшых этнічных меншасцей у Славакіі, нароўні з венграмі. Дэкрэты Бенеша 1945 пазбавілі чэхаславацкіх немцаў грамадзянства і 85 % з іх даваеннай колькасці (128 тыс. чал.) былі дэпартаваны са Славакіі ў Аўстрыю і Германію. Астатнія 15 % аддалі перавагу славакізацыі дэпартацыі. У адрозненне ад чэшскіх немцаў, славацкіх моцна закранула мадзьярызацыя ў XIX—пач. XX стагоддзя, паколькі славацкія немцы пражывалі ў венгерскай частцы Аўстра-Венгрыі (Транслейтанія). Таму ў культурным і моўным плане яны былі бліжэй да венгерскіх немцаў і трансільванскіх саксаў, таксама моцна мадзьярызаваных. Цяпер у Славакіі пражывае не больш за 6000 немцаў, хоць венгерская меншасць па-ранейшаму значная і нават пераважае ў некаторых паўднёвых муніцыпалітэтах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя немцы пасяліліся на ўсходзе Славакіі даволі рана, ужо ў Х стагоддзі нямецкае бюргерства стала прыкметным элементам у жыцці Браціславы, хоць само паселішча і было заснавана славянамі. Пасля венгерскага нашэсця ў XI стагоддзі, нямецкая экспансія надоўга прытармазілася. Немцы зноў сталі масава засяляць славацкія землі, падпарадкаваныя венграм, па запрашэнні венгерскіх феадалаў пасля 1240-х (пасля татара-мангольскага нашэсця). Працэс германізацыі Браціславы (нямецкая назва Прэсбург) ізноў прыпыніўся ў 1520-х гадах, калі горад стаў новай сталіцай Венгрыі (пад назвай Пожань), паколькі большая частка ўласна венгерскіх земляў была захоплена туркамі.
Наступная хваля мэтанакіраванай германізацыі прыйшлася на ХVII-ХVIII стагоддзі, калі разгарнулася актыўная тэрытарыяльная экспансія Аўстрыйскай імперыі. У 1850 г., напярэдадні адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ у імперыі, немцы складалі 75 % насельніцтва Прэсбурга, што выклікала незадаволенасць венгерскага дваранства, які кантраляваў славацкія землі. Пасля станаўлення двуадзінай манархіі, уся Славакія падпарадкавалася Будапешту, пачалася інтэнсіўная мадзьярызацыя. Этнічныя немцы былі нават у большай ступені, чым славакі, схільныя да добраахвотнай мадзьярызацыі, змяняючы свае імёны на венгерскі лад для хуткага прасоўвання па службовай лесвіцы ў новых умовах. Немцы-гараджане часцей рабілі выбар на карысць высокіх адміністрацыйных пасад і зарплат. З венграмі іх таксама збліжала падазронае стаўленне да славацкага нацыянальнага руху. Акрамя таго, мадзьярызацыя імя не азначала поўнай адмовы ад нямецкай мовы, якая была другой афіцыйнай у імперыі, у адрозненне ад славацкай. Эвалюцыя нацыянальнага складу Браціславы ў Аўстра-Венгрыі з'яўляецца навочным прыкладам гэтай тэндэнцыі.
- 1850: Немцы (75 %), славакі (18 %), венгры (7.5 %) — ацэнка
- 1880: Немцы (68 %), славакі (8 %), венгры (8 %), яўрэі 16 %
- 1910: Немцы (41,92 %), венгры (40,53 %), славакі (14,92 %)
- 1919: Немцы (36 %), славакі (33 %), венгры (29 %); ацэнка пасля распаду імперыі ў 1918.
У 1999—2004 карпацкі немец Рудольф Шусцер быў прэзідэнтам Славакіі.
Геаграфічнае размеркаванне
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненне ад венграў, славацкія немцы першапачаткова канцэнтраваліся ў гарадах, у першую чаргу Браціславе. Славакі і венгры засялілі сельскую мясцовасць. Таму арэал рассялення немцаў у Славакіі, у адрозненне ад Чэхіі, ніколі не быў суцэльным. Мадзьярызацыя гарадоў пачалася значна пазней, у канцы XIX стагоддзя. У цэнтральнай і ўсходняй Славакіі немцы засялілі пагорыстыя і горныя рэгіёны. Менавіта да гэтых груп ужываецца назва «карпацкія».
У славацкіх землях у цэлым традыцыйна вылучалася тры групы анклаваў нямецкага пасялення:
- Браціслава і яе прыгарады (Прэсбург), якія мяжуюць з Аўстрыяй, а таму хутчэй яна ўяўляе працяг суцэльнага нямецкамоўнага рэгіёна.
- Цэнтральна-славацкая група (вобласці Хаўэрланд у раёне Крэмніцы і Горная Нітра)
- Дзве даволі буйныя групы паселішчаў ва Усходняй Славакіі: Спіш і Спішскі Град (так званыя спішскія саксы)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каиндль, Р. Ф.: «История Карпатских немцев».Geschichte der Deutschen in den Karpatenländern, 3 zväzky, 1907—1911
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Karpatskonemecký spolok na Slovensku
- Die Karpatendeutschen
- Gabzdilová, Soňa: Nemecká komunita v živote slovenskej spoločnosti 1938—1945 Архівавана 22 жніўня 2008.
- Manták nie je nadávka
- Nemecká menšina predstaví svoju kultúru a zvyky Архівавана 6 лістапада 2007.
- Piesňová tradícia Nemcov v Medzeve