Кацярына Аўстрыйская
Кацярына Аўстрыйская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Catalina de Austria | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Элеанора Аўстрыйская | ||||||
Пераемнік | Ганна Аўстрыйская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 студзеня 1507[1] |
||||||
Смерць |
12 лютага 1578 (71 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Філіп I Прыгожы | ||||||
Маці | Хуана I Вар’ятка | ||||||
Муж | Жуан III[3] | ||||||
Дзеці | Афонсу[d], Марыя Партугальская, Жуан Мануэл, Філіп[d], Мануэль[d] і Антоніа Партугальскі[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кацярына Аўстрыйская (Catalina de Austria; 14 студзеня 1507 — 12 лютага 1578) — народжаная эрцгерцагіня Аўстрыйская, інфанта Іспанская і прынцэса Бургундыі. Жонка караля Жуана III, каралева-кансорт Партугаліі. Рэгент пры сваім унуку каралю Себасціяне.
Кацярына была малодшай дачкой Філіпа IV, герцага Бургундскага і Кастыльскай каралевы Хуаны I. Сярод яе братоў і сясцёр былі імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V і Фердынанд I, каралева-кансорт Партугаліі, а затым Францыі Элеанора, каралева-кансорт Даніі, Нарвегіі і Швецыі Ізабела і каралева-кансорт Венгрыі Марыя.
Кацярына нарадзілася пасля смерці бацькі, калі яе маці, якая і пры жыцці мужа была не ў сябе, стала зусім шалёнай. Хуана адносілася да дзіцяці, як да апошняга, што засталося ў яе ад мужа. Яна лічыла, што ён гаворыць з ёй пасродкам лопату немаўля. Ложак дзяўчынкі размяшчаўся ў алькове пакоя, патрапіць у які можна было толькі міма Хуаны. Адзінай пацехай дзіцяці было глядзець у акно. Калі будучая каралева Партугаліі ўжо дзяўчынай была забрана адтуль да двара напярэдадні падрыхтоўкі да шлюбу, усё адзначалі яе некаторую неадэкватнасць.
10 лютага 1525 года яна выйшла замуж за караля Партугаліі Жуана III. Нарадзіла семярых дзяцей, з якіх толькі двое дасягнулі сталага ўзросту:
- Афонсу (1526)
- Марыя (1527—1545), першая жонка караля Іспаніі Філіпа II;
- Ізабела (1529)
- Беатрыса (1530)
- Мануэль (1531—1537)
- Феліпэ (1533—1539)
- Дыніш (1535—1537)
- Жуан Мануэль (1537—1554), ад яго шлюбу з Хуаной Аўстрыйскай нарадзіўся кароль Себасціян
- Антоніа (1539—1540).
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119388871 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119388871 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.