Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Кальмарская унія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асабістая унія
Кальмарская унія
Kalmarunionen
Гіпатэтычны сцяг уніі
Гіпатэтычны сцяг уніі
Кальмарская унія напачатку XVI стагоддзя
Кальмарская унія напачатку XVI стагоддзя
< 
< 
< 
 >
 >
1397 — 1523

Сталіца Капенгаген
Рэлігія Рымска-каталіцкая царква
Насельніцтва
  • 4 000 000 чал. (1500)
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кальмарская унія — палітычнае ўтварэнне, саюз скандынаўскіх каралеўстваў, у склад якога з 1397 па 1523 гады ўваходзілі Данія, Нарвегія і Швецыя. З сённяшняга пункту гледжання ў Кальмарскую унію ўваходзілі таксама Фінляндыя і Ісландыя, таму што Ісландыя пачынаючы з 1262 года ўваходзіла ў склад Нарвегіі, а Фінляндыя была захоплена Швецыяй у 1154 годзе. Да тэрыторыі Кальмарскай уніі таксама належалі Фарэрскія астравы, якія з 1035 года належалі Нарвегіі.

Каранацыя Эрыка Памеранскага на пасаду караля аб'яднанага поўдня, 17 чэрвеня 1397 года

Кальмарская унія была падрыхтавана дацка-нарвежскай (1380) і дацка-шведскай (1389) асабістымі уніямі. Ініцыіравана каралевай Маргарытай Дацкай, якая дамаглася абвяшчэння ў 1397 у Кальмары каралём трох дзяржаў яе траюраднага пляменніка герцага Эрыка Памеранскага. Праект акта уніі (ніколі не быў зацверджаны, па-рознаму інтэрпрэтуецца ў гістарыяграфіі) прадугледжваў выбары адзінага манарха, правядзенне агульнай знешняй палітыкі, абаронны саюз пры захаванні ўнутранай самастойнасці кожнай з трох дзяржаў. Спроба дацкіх каралёў выкарыстаць унію для ўстанаўлення свайго панавання над Швецыяй прывяла да народнага паўстання і фактычнай ліквідацыі уніі ў 1448. Кальмарская унія тройчы аднаўлялася (1457—67, 1497—1501, 1520—21) у ходзе дацка-шведскіх войнаў XV — пач. XVI ст. Канчаткова ліквідавана ў 1523, калі каралём Швецыі стаў Густаў I Ваза. Нарвегія заставалася пад уладай Даніі да 1814.

СкандынавіяКальмарская уніяХрысціянства ў СкандынавііВікінгіВялікае перасяленне народаўГерманскі жалезны векРымскі жалезны векДарымскі жалезны векСкандынаўскі бронзавы векСкандынаўскі каменны векНеалітМезалітВерхні палеалітСубатлантычны перыядСуббарэальны перыядАтлантычны перыядГалацэн