Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Какаду чорны пальмавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Какаду чорны пальмавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Probosciger aterrimus Gmelin, 1788

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554832
NCBI  141839
EOL  1177829

Чорны пальмавы какаду, таксама чорны какаду, таксама арападобны какаду (Probosciger aterrimus) — птушка сямейства какаду. Адзіны від роду. Жыве на поўначы Аўстраліі, паўвостраве Кейп-Ёрк, у Новай Гвінеі і бліжэйшых астравах.

Даўжыня цела — 70-80 см, хваста — 25 см; вага — 500—1000 г. Афарбоўка чорна-грыфельнага колеру з ледзь заўважным зялёным адценнем. Дзюба — буйная, да 9 см, магутная, чорная, вельмі падобная да дзюбы ара. Чубок вялікі з вузкіх доўгіх, закручаных назад, стужкападобных пёраў. Шчокі без апярэння і маюць мясны, а пры ўзбуджэнні пунсова-чырвоны колер. Голыя ўчасткі вакол вачэй чорныя. Радужка цёмна-карычневая. Ногі шэрыя. Самка драбнейшая, з меншай дзюбай.

Засяляюць высокаствольныя трапічныя лясы і саванны з асобнымі групамі дрэў. Жывуць паасобку ці невялікімі групамі. Сілкуюцца насеннем эўкаліпта, акацый, фігавых дрэў і лічынкамі насякомых, якіх лёгка дастаюць сваёй моцнай дзюбай з-пад кары дрэў і галін. У пошуках ежы яны вельмі спрытна лазяць па галінках вялікіх і высокіх дрэў. Голас, нават у спакойным стане, даволі непрыемны, рыпучы, ва ўзбуджаным стане вельмі гучны, рэзкі і вельмі непрыемны.

Жывуць да 90 гадоў. У адносіны з самкамі самцы ўступаюць у сталым узросце. Гэта робіць гэты від наогул унікальным сярод большасці птушак і папугаяў, якія звычайна імкнуцца як мага раней пачаць адносіны. Пары захоўваюцца на ўсё жыццё.