Гі Верхофстат
Гі Верхофстат | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
нідэрл.: Guy Verhofstadt фр.: Guy Verhofstadt ням.: Guy Verhofstadt | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Манарх | Альберт II | ||||||
Папярэднік | Жан Люк Дэханэ | ||||||
Пераемнік | Іў Летэрм | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 красавіка 1953[1][2][…] (71 год) |
||||||
Імя пры нараджэнні | фр.: Guy Maurice Marie Louise Verhofstadt | ||||||
Жонка | Дамініка Веркіндэрэн | ||||||
Партыя |
Партыя свабоды і прагрэсу (да 1992) Фламандскія лібералы і дэмакраты (VLD) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[3] і ліберальная дэмакратыя[3] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | guyverhofstadt.eu (англ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гі Верхофстат (11 красавіка 1953, Дэндэрмондэ, Фландрыя, Бельгія) — бельгійскі палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Бельгіі з 12 ліпеня 1999 па 20 сакавіка 2008.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў палітычную дзейнасць у ранняй маладосці. У 1972 годзе ўзначаліў Фламандскі ліберальны студэнцкі саюз. У 1982 годзе стаў кіраўніком Фламандскай ліберальнай партыі (PVV). У 1985 годзе стаў намеснікам прэм’ер-міністра і міністрам па бюджэту, навуковай палітыкі і планавання ў 6-м ўрадзе Вільфрыда Мартэнс. У гэты перыяд за свой малады ўзрост і эканамічныя погляды атрымаў мянушку «Бэбі Тэтчэр».
У 1991 годзе ўпершыню атрымаў магчымасць сфарміраваць урад, але пацярпеў няўдачу, пасля чаго часова сышоў з палітычнай сцэны.
У 1997 годзе ўзначаліў партыю Фламандскія лібералы і дэмакраты (VLD) змяніўшы погляды на больш цэнтрысцкія У 1999 годзе, выйграўшы выбары ў Фландрыі і, увайшоўшы ў кааліцыю з фламандскімі і валонскімі сацыялістамі і зялёнымі, стаў кіраўніком урада.
Пасля парламенцкіх выбараў 2003 года сфармаваў новы ўрад, без удзелу зялёных. Другі прэм’ерскі тэрмін характарызуецца частымі крызісамі. Парламенцкія выбары 2007 года сталі сур’ёзным выпрабаваннем для Верхофстадта і ўсёй сістэмы дзяржаўнай улады Бельгіі. Зацяжны ўрадавы крызіс прывёў да фарміравання часовага кабінета міністраў на чале з Верхофстадтам. 20 сакавіка 2008 года ён пакінуў свой пост, згодна з папярэдняй дамоўленасцю.
Кніга Верхофстадта Злучаныя Штаты Еўропы (2006) атрымала Еўрапейскую кніжную прэмію 2007.
Зноскі
- ↑ Guy Verhofstadt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Guy Verhofstadt // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- Нарадзіліся 11 красавіка
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ва Усходняй Фландрыі
- Выпускнікі Генцкага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны
- Кавалеры Вялікага крыжа нарвежскага ордэна Заслуг
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Асобы
- Нарадзіліся ў Дэндэрмондэ
- Прэм’ер-міністры Бельгіі