Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Гісторыя Масквы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гісторыя Масквы, сталіцы Расійскай Федэрацыі.

Пасля заснавання

[правіць | правіць зыходнік]
Сабор Св. Васіля

Першая летапісная згадка пра Маскву прыходзіцца на 1147 год. Ужо праз некалькі гадоў, у 1156 годзе князем Юрыем Далгарукім (10901157) была пабудавана першая драўляная фартэцыя (Крэмль). У 1238 годзе горад захоплены манголамі і спалены. У 1263 годзе Масква робіцца цэнтрам аднайменнага княства — цэнтрам і пачаткам будучай расійскай дзяржавы. Сваёй лаяльнасцю Залатой Ардзе маскоўскія князі заслужылі давер хана. У першай палове 14 стагоддзя, калі насельніцтва Масквы складала ўжо больш за 30 000 жыхароў, мангольскі хан прызначыў маскоўскага князя старэйшым сярод расійскіх князёў, Масковія стала чымсьці накшталт жандара расійскіх зямель.

З цягам часу Масква ўсё болей і болей набірала моц, што ўрэшце дазволіла ёй пазбавіцца мангольскага панавання. Першым этапам была Кулікоўская бітва 8 верасня 1380 г., пасля якое Масква хоць і была спаленая ў 1382 г., але здолела ўмацавацца палітычна, ваенна і эканамічна. У 1480 мангольская гегемонія скончылася, і Масква стала сталіцай узнікшай адзінай расійскай дзяржавы.

Вялікі князь Іван III Вялікі (14401505), што кіраваў Масквой з 1462 г., ажаніўся ў 1472 г. з Соф’яй Палеалог, пляменніцаю апошняга візантыйскага імператара Канстанціна XI Палеалога, і пераняў з Візантыі ідэю аўтакратычнай дзяржавы, сімволіку, двухгаловага арла і прыдворны цырыманіял. З тых часоў Масква лічыцца «трэцім Рымам» і аплотам праваслаўя.

Масква робіцца метраполіяй

[правіць | правіць зыходнік]

У апошнія два дзесяцігоддзі 15 стагоддзя пачалася актыўная забудова Крамля, вакол якога сяліліся многія рамеснікі і гандляры. Насельніцтва Масквы неўзабаве вырасла да 100 000 чалавек, у 1600 годзе Масква была абнесена мурам і ровам. У 1591 горад у апошні раз перажыў набег татараў. Падчас смуты, з 1605 па 1612 гг. Масква знаходзілася пад кантролем польскае і беларускае шляхты.

Калі ўзніклі першыя тэкстыльныя, папяровыя і цагляныя мануфактуры, піку дасягнулі сацыяльная напружанасць у імперыі: у 1667 г. паднялося сялянская паўстанне ў рэгіёнах Волгі і Дону. Яго кіраўнік, Сцяпан Разін, казнены ў 1671 на Чырвонай плошчы. У 1687 г. з’яўляецца першая расійская вышэйшая школа — «Славянска-грэчаская акадэмія», у 1703 г. выходзіць першая расійская газета — «Ведомости».

У 1712 годзе цар Пётр I Вялікі (16721725) пераносіць сталіцу ў Санкт-Пецярбург. Тым не менш, Масква засталася эканамічным і духоўным цэнтрам Расіі. У 1755 г. вучоным Міхаілам Ламаносавам (17111765) у Маскве быў заснаваны першы расійскі ўніверсітэт.

У Айчыннай вайне 1812 г. Масква была захоплена «Вялікаю арміяй» Напалеона і на дзве траціны спаленая адыходзячымі расійскімі войскамі. З-за голаду і маразоў французскае войска было неўзабаве вымушанае зысці з горада.

Гістарычная карта Масквы (каля 1888)

У пачатку 1813 г. пачалася перабудова горада, былі знішчаныя фартыфікацыйныя пабудовы, да сярэдзіны 19 стагоддзя былі разбудаваныя камунікацыі і дарогі да ўсіх важнейшых гарадоў Расіі. У 1890 г. на вуліцах Масквы з’явіліся першыя трамваі. Насельніцтва Масквы паводле першага перапісу насельніцтва 28 студзеня 1897 г. складала адзін мільён жыхароў, да 1914 г. гэтая лічба вырасла ўдвая.

У апошнія дзесяцігоддзі 19 стагоддзя ў Расіі расла сацыяльная напружанасць. У Маскве канцэнтраваліся прадпрыемствы лёгкае прамысловасці, на якіх працавалі тысячы бяспраўных рабочых, пераважна з беззямельных сялян, выціснутых з вёскі пасля адмены прыгоннага права ў 1861 г. У 1898 г. ў Маскве заснаваная Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя.

Першая палова 20 стагоддзя

[правіць | правіць зыходнік]

Рэвалюцыя 19051907 гадоў дайшла да Масквы ў снежні 1905 г.

Эканамічны крызіс і хаос з забеспячэннем падчас Першай сусветнай вайны абвастрылі сацыяльную напружанасць. У 1917 г., падчас Лютаўскай рэвалюцыі цар Мікалай II (18681918) быў зрынуты. У тым жа годзе Уладзімір Ленін (18701924) узначаліў у Санкт-Пецярбургу Кастрычніцкую рэвалюцыю, якая прывяла да Грамадзянскай вайны 1917—1922 гг. і захопу ўлады камуністамі-бальшавікамі.

12 сакавіка 1918 г. Маскве быў вернуты статус сталіцы Расіі, савецкі ўрад пераехаў у Крэмль на Чырвонай плошчы. 22 снежня 1922 г. у Маскве быў утвораны Савецкі Саюз.

У 1926 г. насельніцтва горада зноў дасягнула два мільёны жыхароў. У 1935 г. пачалася новая комплексная перабудова Масквы — пабудаваны радыяльныя праспекты, метро, некалькі новых мастоў праз раку Маскву і канал Масква-Волга.

Пасля нападу нацысцкай Германіі на СССР 22 чэрвеня 1941 г., 30 верасня пачаўся паход немцаў на Маскву.

Савецкі контрудар пачаўся 5 снежня 1941, падчас яго нямецкія войскі былі адрынуты на больш за 100 км ад сталіцы СССР. Гэта была першая і найбуйнейшая параза нямецкага Вермахту, праз шэсць месяцаў пасля пачатку Бліцкрыгу. Баі а Волзе з ліпеня 1942 г. па люты 1943 г. канчаткова азначала паразу немцаў у тагачасным Савецкім Звязе. 24 чэрвеня 1945 г. на Чырвонай плошчы ў Маскве прайшоў парад перамогі.

Пасля вайны горад быў адбудаваны, у 1968 г. насельніцтва Масквы дасягнула амаль сямі мільёнаў. У 1980 г. Масква была месцам правядзення XXII Алімпійскіх гульняў.

Пры канцы 1980-х гадоў эканамічная крыза разам з абвастрэннем міжнацыянальных праблем і прагаю рэспублік ССР да незалежнасці прывялі да краху савецкае імперыі. У жніўні 1991 г., калі прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў планаваў заключэнне абноўленага саюзнага дагавора, некалькі генералаў, членаў ураду і галава КДБ ініцыявалі 19 жніўня спробу дзяржаўнага перавароту. У Маскву былі ўведзеныя войскі, рокаш быў падаўлены. Пасля паразы путчу, праз чатыры месяцы Гарбачоў 25 снежня 1991 заявіў аб сваёй адстаўцы, што азнаменавала канец СССР.

У 1992 г. прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын падпісаў з галовамі расійскіх суб’ектаў федэрацыйны дагавор, якая рэгулюе адносіны між федэратыўным цэнтрам Расіі і яе суб’ектамі. У верасні 1993 г. Ельцын распусціў З’езд народных дэпутатаў і Вярхоўны Савет Расіі. У кастрычніку таго самага года адбыўся яшчэ адна спроба перавароту з боку кансерватыўных сіл. Калі паўстанцы захапілі будынак парламента, гарадскі выканаўчы камітэт, і тэлевізійную вежу, Ельцын гвалтоўна падавіў путч (190 ахвяр).

12 снежня 1993 г. была прынятая новая Канстытуцыя і адбыліся першыя свабодныя парламенцкія выбары. З 5 па 7 верасня 1997 г. горад 450 мерапрыемствамі ўрачыста адзначыў сваё 850-годдзе. 31 снежня 1999 г. прэзідэнт Ельцын нечакана пакінуў свой пост. З таго часу галавою расійскае дзяржавы быў Уладзімір Пуцін. У пачатку верасня 2002 г. у Маскве было ўведзена надзвычайнае становішча з-за буйных лясных і тарфяных пажараў вакол Масквы.