Гунар Мюрдаль
Гунар Мюрдаль | |
---|---|
шведск.: Gunnar Myrdal | |
Дата нараджэння | 6 снежня 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 1987[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Альва Мюрдаль[1][3] |
Дзеці | Ян Мюрдаль[3], Сісела Мюрдаль-Бок[d][3] і Кай Фелстэр[d][3] |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта, палітык, сацыёлаг |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат права[d] (1923) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Gustav Cassel[d] |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гунар Мюрдаль (шведск.: Gunnar Myrdal, 6 снежня 1898, Густафс — 17 мая 1987, Стакгольм) — шведскі эканаміст і сацыёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы ў 1974 годзе «за асноўныя працы па тэорыі грошай і глыбокі аналіз ўзаемазалежнасці эканамічных, сацыяльных і інстытуцыйных з'яў».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў юрыдычную школу ў Стакгольме. Доктар права Стакгольмскага ўніверсітэта, прафесар там жа.
У 1945—1947 гадах міністр гандлю, у 1947—1957 гадах генеральны сакратар Эканамічнай камісіі ААН па Еўропе.
Заснавальнік і дырэктар Інстытута даследаванняў сусветнай эканомікі пры Стакгольмскім універсітэце (з 1961 года).
Аўтар навуковых прац па пытаннях міжнародных эканамічных адносін, тэорый грошай і эканамічнай дынамікі, дэмаграфічнай палітыкі, узаемазалежнасціэканамічных, сацыяльных, прававых і культурна-маральных фактараў развіцця.
Даследаваў міжрасавыя адносіны і становішча чарнаскурага насельніцтва ЗША («Амерыканская дылема: негрыцянская праблема і сучасная дэмакратыя», т.1-2, 1944), сацыяльна-эканамічныя праблемы слабаразвітых краін Паўднёва-Усходняй Азіі («Азіяцкая драма: даследаванне беднасці народаў», 1968).
Доктар эканамічных навук (1927).
Член Шведскай каралеўскай АН. Ганаровы доктар больш як 30 еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў.
Лаўрэат прэмій Ф. Сейдмана (1979). (1974) і Веблена-Команса (1975).
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жонка - Альва Мюрдаль - дыпламат, палітык і пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1982); сын - Ян Мюрдаль (нар. 1927) - вядомы пісьменнік і журналіст, дачкі: Сісела Мюрдаль-Бок - філосаф, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта, і Кай Фелстер - сацыёлаг.
Асноўныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- «Грашовая раўнавага» (Monetary Equilibrium, 1939).
- «Палітычны элемент у развіцці эканамічнай тэорыі» (The Political Element in the Development of Economic Theory, 1956).
Зноскі
- ↑ а б в г д K Gunnar Myrdal — 1917.
- ↑ а б Karl Gunnar Myrdal // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж з Myrdal i Ålsten senare Äppelviken, K Gunnar // Two-Chamber Parliament 1867–1970. — 1985. — Т. 5. — С. 77. Праверана 21 студзеня 2022.
- ↑ http://norrabegravningsplatsen.se/kandisarna/ — norrabegravningsplatsen.se.
- ↑ Myrdal, Karl Gunnar // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/6a41b3d7-870b-4400-a2e4-39cff3cb154e — Svenskagravar.se. Праверана 10 красавіка 2023.
- ↑ https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam Праверана 6 красавіка 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 63. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Гунар Мюрдаль на Вікісховішчы |
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 6 снежня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Швецыі
- Памерлі 17 мая
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Дандэрудзе
- Пахаваныя ў лене Стакгольм
- Асобы
- Эканамісты паводле алфавіта
- Эканамісты Швецыі
- Выкладчыкі Стакгольмскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта
- Сацыял-дэмакраты Швецыі
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
- Правадзейныя члены Эканаметрычнага таварыства
- Вучоныя паводле алфавіта
- Эканамісты XX стагоддзя