Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Грыгарыянская рэформа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грыгорый VII

Грыгарыянскія рэформы — прынятае ў гістарычнай літаратуры абазначэнне руху ў каталіцкай царквы за рэформы, які меў месца ў канцы XI — пачатку XII стагоддзя.

Рэформы гэтыя атрымалі сваю назву па імі Папы Рымскага Грыгорыя VII, які выпусціў у 1075 годзе сваю энцыкліку Дыктат Папы, які даў штуршок і кірунак для гэтага руху духоўнага абнаўлення ў каталіцтве. Асноўнымі праблемамі пры правядзенні «грыгарыянскіх рэформ», вакол якіх вялася барацьба, з'яўляліся такія пытанні, як сіманія, цэлібат і барацьба за інвестытуру, таму што прызначэнне біскупаў у той час знаходзілася ў руках у мірскіх улад. Пасля таго, як у пачатку XII стагоддзя барацьба за інвестытуру скончылася перамогай царквы і ўзмацненнем пазіцый папства, рэфармісцкі рух стаў паступова траціць сваю дынамічнасць.

Найважнейшымі духоўнымі цэнтрамі руху за рэформы ў Францыі было бургундскае абацтва Клюні, у Германіі — абацтва Хірзау.