Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Гобліны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гобліны ў прадстаўленні Ф. Гоі

Гобліны (фр.: gobelin) — звышнатуральныя чалавекападобныя стварэнні, якія жывуць, згодна з заходнееўрапейскай міфалогіі, у падземных пячорах і не пераносяць сонечнае святло. Гобліны з’яўляюцца адной з разнавіднасцяў фей, або духаў прыроды, такіх як піксі або гномы.

Слова паходзіць ад старанармандскай фр.: gobelin, якое ўзыходзіць да лац.: gobelinus ад стар.-грэч.: κόβαλος[1].

Зліццём слоў гоблін і хоб утварылася слова хобгоблін. У Англіі хобгоблін выконвае функцыі дамавіка.

Выгляд апісваецца па-рознаму, але пэўна адно, гобліны — адны з самых пачварных стварэнняў у еўрапейскай міфалогіі. Яны антрапаморфныя, але рост вар’іруецца ад фута да двух метраў. Зрэшты, гобліны ўмеюць ператварацца ў людзей, але тры элемента іх знешнасці застаюцца нязменнымі: доўгія вушы, страшныя, падобныя на каціныя, вочы, і доўгія кіпцюры на руках. Вушы гобліны хаваюць пад шапку, кіпцюры — у пальчаткі, а вось вочы ім ніяк не схаваць, таму, паводле падання, пазнаць іх можна па вачах.

Па версіі англійскага казачніка Джорджа Макдональда, калісьці гобліны жылі на паверхні і былі такімі ж, як і людзі. Але кароль, які кіраваў тады, за нешта іх не палюбіў і ім давялося хавацца. За доўгія стагоддзі, праведзеныя пад зямлёй, гэтыя людзі моцна змяніліся і іх сталі называць гоблінамі.

У творы «Хобіт, або Туды і назад» Джона Рональда Руэл Толкіна, гобліны выродлівыя істоты пад два метры вышынёй, якія перасоўваюцца на чатырох канечнасцях. Раса гоблінаў — другарадныя злыдні аповеду.

У творы «Уладар Пярсцёнкаў» (Толкін) гобліны — выродлівыя істоты чалавечага росту, якія з’яўляюцца ў захопленай сталіцы гномаў, у Морыі, якія перашкаджаюць семярым героям і ўмеюць лазіць па калонах і сценах.

  1. Définition de GOBELIN (фр.). Trésor de la langue française informatisé  (фр.) (TLFi). Centre National de Ressources Textuelles et Lexicales. Праверана 23 чэрвеня 2016.