Герб Анголы
Герб Анголы выкананы ў сацыялістычным стылі. Некаторыя элементы герба таксама прысутнічаюць на сцягу Анголы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дадзены герб з'яўляецца афіцыйным гербам Рэспублікі Ангола з 1992 года. Да гэтага часу дзейнічаў герб Народнай Рэспублікі Ангола, прыняты пасля абвяшчэння ёю незалежнасці 11 лістапада 1975. Адрозненне паміж гэтымі двума гербамі толькі ў назве дзяржавы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры герба — мачэтэ і матыка, якія сімвалізуюць сельскую гаспадарку і вызваленчую барацьбу. Вышэй іх — зорка, якая сімвалізуе міжнародную салідарнасць і прагрэс. Ўзыходзячае сонца азначае новую краіну. Усе гэтыя сімвалы апраўляюцца паловай зубчастага кола, якое сімвалізуе прамысловасць, і снапом кукурузы, кава, бавоўна — асноўныя сельскагаспадарчыя культуры, якія вырошчваюцца ў Анголе. Ніжэй намаляваная адкрытая кніга, якая сімвалізуе адукацыю і культуру. У самым нізе герба залатая стужка з назвай дзяржавы на партугальскай мове — Рэспубліка Ангола.