Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Герб Ісландыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Герб Ісландыі (ісл. Skjaldarmerki Islands) у сучасным выглядзе прыняты ў 1944 годзе. Уяўляе сабой сіні шчыт, на якім намаляваны чырвоны крыж на срэбным крыжы. Шчыт трымаюць чатыры заступніка Ісландыі, стаялыя на кавалку лавы. Бык — заступнік Пд-Заходняй Ісландыі, арол або грыфон — Пн-Заходняй, цмок (Dreki) — Пн-Усходняй, волат (Bergrisi) — Паўднёваўсходняй. Гэтыя істоты карысталіся вялікай павагай у Ісландыі. Заступнікі адлюстроўваюцца і на аверсе Ісландскай кроны.

Урад Ісландыі выкарыстоўвае дзяржаўны сцяг з выявай герба. Паліцыя Ісландыі выкарыстоўвае жоўты сцяг з выявай герба.

На працягу стагоддзяў Ісландыя выкарыстала некалькі гербаў. Першы, верагодна, — шчыт з шасцю сінімі і шасцю срэбнымі палоскамі. Другі, верагодна, — герб графства Ісландыя, падараваны каралём Нарвегіі Хааконам IV. Гэта быў шчыт, верхняя палова якога была жоўтай, на ніжняй — 5 белых і 7 сініх палосак. На шчыце быў намаляваны чырвоны леў з сякерай. Каля 1500 г. гербам Ісландыі стала каранаваная вяленая рыба на чырвоным шчыце.

3 кастрычніка 1903 г. герб Ісландыі быў заменены белым сокалам на сінім фоне. Ён выкарыстоўваўся да афіцыйнага прыняцця першай версіі герба з заступнікамі 12 лютага 1919 г. Сокал выкарыстоўваўся на каралеўскім гербе Даніі пры каралю Крысціяне X.