Генрых Леў
Генрых Леў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Heinrich der Löwe | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альбрэхт Мядзведзь | ||||||
Пераемнік | Бернхард I | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генрых II | ||||||
Пераемнік | Атон I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1129 |
||||||
Смерць |
6 жніўня 1195 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вельфы | ||||||
Бацька | Генрых X Горды[3] | ||||||
Маці | Гертруда Саксонская[3] | ||||||
Жонка | каля Кляменцыя Церынген[d][4] і Мацільда Плантагенет[3][4] | ||||||
Дзеці | Атон IV[5][3], Генрых V[3], Вільгельм[d][3], Гертруда Баварская[d][6], Мацільда Саксонская[d][6], Maud von Braunschweig[d][6], Rixa von Sachsen[d][6], Eleanor von Sachsen[d][6], Інгіб’ёрга Саксонская[d][6], Lothaire von Sachsen[d][6] і son von Sachsen[d][6] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых Леў (ням.: Heinrich der Löwe, 1129 — 6 жніўня 1195) — манарх з дынастыі Вельфаў, герцаг Саксоніі (пад імем Генрыха III у 1142—1180 гадах) і Баварыі (пад імем Генрыха XII ст 1156—1180 гадах). Сын герцага Саксонскага і Баварскага Генрыха Ганарлівага (каля 1108 — 20 кастрычніка 1139) і Гертруды Суплінбургскай (18 красавіка 1115 — 18 красавіка 1143), дачкі імператара Лотара II.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Генрых Ганарлівы памёр, калі яго сыну было ўсяго дзесяць гадоў. Праціўнік Вельфаў, кароль Германіі Конрад III, пазбавіў іх уладанняў, перадаўшы Саксонію Альбрэхту Мядзведзю, а Баварыю — Леапольду Аўстрыйскаму. Аднак Генрых Леў дамогся, што ў 1142 г. яму была вернута Саксонія. У 1156 годзе — ужо пры новым каралі Фрыдрыху Барбаросе — Вельфу была перададзена і Баварыя.
У 1147 годзе Генрых Леў разам з Альбрэхтам Мядзведзем узначаліў крыжовы паход на ўсход супраць славян, які скончыўся няўдачай. У тым жа годзе Генрых ажаніўся з Клеменцыяй, прынцэсе з дому Цэрынгенаў, атрымаўшы ў якасці пасагу Швабію. Фрыдрых Барбароса дамогся скасавання гэтага шлюбу і адабраў у Вельфа Швабію, даўшы наўзамен некаторыя ўладанні ў Саксоніі.
У 1168 годзе Генрых Леў ажаніўся з Мацільдай, дачкой англійскага караля Генрыха II і Элеаноры Аквітанскай.
У выніку наступных паходаў на ўсход, пачынаючы з 1160 года Генрых Леў захапіў амаль усю тэрыторыю бодрычаў і стаў уладальнікам велізарнай тэрыторыі на ўсход ад Эльбы. Узмацненне Вельфа выклікала рэзкі канфлікт паміж ім і імператарам Фрыдрыхам I Барбаросай. Калі Генрых Леў адмовіўся ад удзелу ў паходзе імператара ў Італію, Фрыдрых арганізаваў над ім судовы працэс (1180). У выніку Генрых Леў пазбавіўся большасці сваіх уладанняў (у яго руках засталіся толькі Браўншвайг і Люнебург).
Генрых памёр 6 жніўня 1195 года ў Браўншвайгу.
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]1 жонка: з каля 1148/1149 (развод 23 лістапада 1162) Клеменцыя (пам. 1173/1175), дачка Конрада, герцага Цэрынгена, і Клеменцыі Намюрскай. Яна другім шлюбам у 1164 годзе выйшла замуж за Гумберта III, графа Савоі і Мар'ена. Дзеці:
- Генрых (пам. дзіцем)
- Гертруда (каля 1155 — 1 ліпеня 1197); 1-ы муж: з 1166 Фрыдрых IV (1145 — 19 жніўня 1167), герцаг Швабіі і граф Ротэнбурга з 1152; 2-гі муж: з лютага 1177 Кнуд VI (каля 1162 — 2 лістапада 1202), кароль Даніі з 1182
- Рыхенза (пам. да 1 лютага 1168)
2 жонка: з 1 лютага 1168 (Міндэн, кафедральны сабор) Мацільда Плантагенет (чэрвень 1156 — 28 чэрвеня 1189), дачка Генрыха II, караля Англіі, і герцагіні Элеаноры Аквітанскай. Дзеці:
- Рыхенза (1172 — 13 студзеня 1209/1210); 1-ы муж: з 1189 Жафруа III (пам. 27 сакавіка ці 5 красавіка 1202), граф Перша; 2-гі муж: з 1204 Ангеран III (пам. 1243), сеньёр дэ Кусі
- Генрых V Старэйшы (каля 1173/1174 — 28 красавіка 1227), пфальцграф Рэйнскі 1195—1212, герцаг Браўншвайг-Люнебурга 1213
- Лотар (каля 1174/1175 — 15 кастрычніка 1190)
- Атон IV Браўншвайгскі (каля 1176/1177 — 19 мая 1218), граф Пуацье 1196—1198, кароль Германіі з 9 чэрвеня 1208, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 4 кастрычніка 1209
- сын (ліпень/снежань 1182 — у мал.)
- Вільгельм Тоўсты (1184 — 12 снежня 1213), герцаг Люнебурга
Таксама ад дачкі Готфрыда, графа Бліскастэля, Генрых Леў меў незаконную дачку:
- Мацільда (да 1164 — да 1219); муж: раней 30 снежня 1178 Генрых Борвін I (каля 1150 — 28 студзеня 1227), князь Мекленбурга
Кінематограф
[правіць | правіць зыходнік]- «Барбароса» (Італія, 2009). У ролі Генрыха Льва — Alin Olteanu.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118548336 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118548336 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ а б в г д е Kindred Britain
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Оттон IV // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXII. — С. 469.
- ↑ а б в г д е ё ж Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Heinrich XII. der Löwe (ням.)
Папярэднік Альбрэхт Мядзведзь |
герцаг Саксоніі 1142—1180 |
Пераемнік Бернхард I |
Папярэднік Генрых XI Язаміргот |
герцаг Баварыі 1156—1180 |
Пераемнік Атон I |