Віляка
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Віляка — горад, адміністрацыйны цэнтр Вілякскага краю Латвіі, раней у Балвскім раёне Латвійскай ССР і Латвіі (да 2009 г.). Паселішча на месцы Вілякі ўпершыню згадваецца ў пачатку XIII стагоддзя ў лівонскіх хроніках пад імем Марыенгаўзена, статус горада атрымаў у 1945 годзе.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на паўночным усходзе рэспублікі, на паўднёвым беразе возера Вмляка, у 8 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Вэцумі па лініі Рыга — Пыталава. Горад размешчаны ў 246 км ад сталіцы краіны г. Рыга і ўсяго ў 6,5 км ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй (Пыталаўскі раён). Размешчаны ў вярхоўях р. Кіра (басейн р. Вялікая). Мясцовасць у акрузе забалочаная, лясістая. У горадзе размешчаны ільноперапрацоўчы і масларобны заводы.
Зноскі
- ↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі — красавік 2011 (лат.)
- ↑ Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі — 16 лютага 2011 (лат.)