Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Валенсія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Валенсія
ісп.: Valencia, катал.: València
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
138 да н.э.[2]
Першая згадка
138 да н. э.
Плошча
134,65 км²
Вышыня цэнтра
15 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
810 064 чалавек (2008)
Шчыльнасць
6016,1 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+34 96
Паштовы індэкс
46000-46026
Аўтамабільны код
V
Афіцыйны сайт
Валенсія на карце Іспаніі
Валенсія (Іспанія)
Валенсія
Валенсія (Іспанія)
Валенсія

Вале́нсія (ісп.: Valencia, катал.: València) — горад у Іспаніі, цэнтр аўтаномнай супольнасці Валенсія і аднайменнай правінцыі. Трэці па колькасці жыхароў горад Іспаніі пасля Мадрыда і Барселоны. Валенсія мае статус глабальнага горада[3]. Порт Валенсіі з’яўляецца найбуйнейшым у Міжземным моры.

Горад быў заснаваны як рымская калонія ў 138 годзе да н.э. Размешчаны на берагах часткова асушанай ракі Турыя, на ўсходнім узбярэжжы Пірэнейскага паўвострава. Гістарычны цэнтр горада з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Іспаніі і займае тэрыторыю ў прыкладна 169 акраў[4]. У Валенсіі маецца вялікая колькасць старажытных помнікаў, культурных славутасцей, што робіць яе адным з самых папулярных турыстычных месцаў у краіне. Мастацкія музеі Валенсіі маюць вялікую калекцыю карцінаў з XIV па XVIII стагоддзя, у тым працы Веласкеса, Эль Грэка, Гоі і іншых мастакоў[5].

Традыцыйная іспанская страва, паэлья, ўзнікла ў Валенсіі.

Валенсія была заснавана рымлянамі ў 137 годзе да н.э., і, дзякуючы спрыяльным кліматычным умовам, горад ператварыўся ў адзін з самых заможных сельскагаспадарчых гарадоў Еўропы старажытных часоў. Зараз сельская гаспадарка таксама з’яўляецца адной з найважнейшых галінаў эканомікі гораду. Валенсія — лідар сярод сусветных экспарцёраў цытрусавых (пераважна ў ЗША).

Хаймэ I Заваёўнік скарыў маўрытанскую Валенсію

Рымскі перыяд гісторыі Валенсіі завяршыўся ў 413 годзе, калі Валенсія была захоплена вестготамі. У 714 годзе горад заваявалі маўры, уключыўшы горад у склад Кордаўскага халіфату. Пад ісламскім валадарствам зноў аднавілася актыўнае развіццё Валенсіі, якое практычна спынілася ў перыяд панавання вестготаў. Ужо да 718 годзе насельніцтва горада дасягнула 15 тысяч чалавек. Пачатак XI стагоддзя з’яўляецца эпохай найвышэйшага росквіту маўрытанскай Валенсіі, якая стала сталіцай маўрытанскага каралеўства, якое ўтварылася пасля развалу халіфата. Вестготы і маўры (VIXIII стст.), якія захапілі рэгіён пасля рымлян, удасканалілі сістэму арашальных каналаў, вырошчвалі апэльсінавыя, гранатавыя і лімонныя дрэвы, рыс. Менавіта ў гэты перыяд была закладзена аснова тэкстыльнай прамысловасці і вытворчасці керамікі, якімі славіцца рэгіён. Гістарычна, з часоў Рымскай імперыі, і пазней у перыяд панавання мусульман на Іберыйскім паўвостраве, горад быў цэнтрам гандлю.

У 1094 годзе легендарны іспанскі палкаводзец Радрыга Дыяс дэ Вівар, больш вядомы як Сід Кампеадор, здолеў захапіць Валенсію і вызваліць яе ад маўраў, пасля чаго кіраваў горадам аж да сваёй гібелі ў 1099 годзе. За перыяд свайго кіравання Сід ператварыў Валенсію з мусульманскага горада ў адзін з найбуйнейшых хрысціянскіх цэнтраў Іспаніі таго часу, у прыватнасці, да 1096 года ўсе мусульманскія мячэці Валенсіі былі альбо знішчаны, альбо ператвораны ў цэрквы. У 1102 годзе ў горадзе зноў усталявалася ісламскае валадарства. Як і для ўсёй Іспаніі таго часу, гэты перыяд характарызуецца мірным суіснаваннем хрысціян, мусульман і іўдзеяў ва ўмовах рэлігійнай цярпімасці.

У 1238 годзе Валенсія была другі раз вызвалена ад арабскага валадарства, увайшоўшы ў Арагонскае каралеўства (XIIIXVIII стст.). У XVI стагоддзі горад набыў незвычайны росквіт і замацаваў за сабой тытул «фінансавай сталіцы Міжземнамор’я».

У перыяд грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў Валенсія стала месцам знаходжання рэспубліканскага ўрада і фактычна часовай сталіцай Іспаніі. У апошнія дзесяцігоддзі Валенсія ператварылася ў адзін з самых папулярных турыстычных цэнтраў краіны.

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Судна- і маторабудаванне, вытворчасць чыгуначнага абсталявання. Пладова-агароднінная, тэкстыльная, хімічная прамысловасць. Цэнтр сельскагаспадарчага раёна (цытрусавыя, агародніна, рыс).

Навука, адукацыя, культура

[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць 2 ўніверсітэты (адзін з іх з 1500).

Музей прыгожых мастацтваў (з археалагічным музеем).

Вузел чыгунак і аўтадарог. Марскі порт. Міжнародны аэрапорт.

Планіроўка і архітэктура

[правіць | правіць зыходнік]

Унутры бульварнага кальца (на месцы старажытных сцен) — стыхійная забудова Старога горада са шматлікімі садамі, помнікамі маўрытанскага дойлідства, з каляровай маёлікавай абліцоўкай, цэрквамі і палацамі, упрыгожанымі багатай скульптурнай разьбой. Захаваліся архітэктурныя помнікі. Гатычны сабор (XIII—XVIII ст.; інтэр’ер у стылі «чурыгерэска», XVII—XVIII ст.), шаўковая біржа «Лонха дэ Седа» (XV ст.), Калехіо дэль Патрыярка (1586—97, праект Х. Б. дэ Эрэры), палац Агуас (цяпер Музей керамікі; 1740—46).

На подзень ад Старога горада — рэгулярная забудова раёнаў XIX—XX ст. Горад вядомы манументальнай скульптурай XIX—XX ст.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б https://www.ara.cat/paisvalencia/maria-jose-catala-nova-alcaldessa-valencia-vots-vox_1_4733021.html
  2. Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. The World According to GaWC 2010. Globalization and World Cities Study Group and Network, Loughborough University.
  4. Districte 1. Ciutat Vella. Oficina d’Estadística. Ajuntament de València
  5. Museo de bellas artes de Valencia. www.museobellasartesvalencia.gva.es.