Бітва пры Гандэсе (1938)
Бітва пры Гандэсе | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
Дата | 1—3 красавіка 1938 | ||
Месца | Гандэса, Каталонія, Іспанія | ||
Вынік | перамога нацыяналістаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Бітва пры Гандэсе адбылася ў красавіку 1938 года падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Перадумовы
[правіць | правіць зыходнік]Пасля падзення г. Каспэ войскі нацыяналістаў працягнулі прасоўванне да Каталоніі пры падтрымцы Легіёна «Кондар» і «Легіянерскай авіяцыі». Да канца лютага сілы нацыяналістаў дабраліся да ўскраін Гандэсы. XV-я інтэрбрыгада адыходзіла з пачатку Арагонскага наступлення, калі рэспубліканскія абарончыя рубяжы паваліліся.
Бітва была выклікана рашэннем XV-й інтэрбрыгады акапацца і ўтрымаць горад Гандэса, каб запаволіць наступленне франкісцкіх войскаў, якія няўхільна рухаліся наперад.
Бітва
[правіць | правіць зыходнік]Горад Гандэса ўтрымлівала XV-я інтэрбрыгада. Нацыяналісты атакавалі яго войскамі італьянскага экспедыцыйнага корпуса генерала Марыа Берці і армейскага корпуса Манастэрыа. Нягледзячы на доблесць брытанскіх бацоў у складзе інтэрбрыгад, 3 красавіка Гандэса пала, а 140 брытанскіх і амерыканскіх добраахвотнікаў былі захоплены ў палон. Тым не менш супраціўленне XV-й інтэрбрыгады дазволіла рэспубліканскім войскам перагрупавацца і вывесці частку атрадаў праз раку Эбра.
Бітва ў культуры
[правіць | правіць зыходнік]Гэтая бітва згадваецца ў песні «Jamie Foyers», дзе быў забіты выдуманы герой.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Hugh Thomas. The Spanish Civil War. — Modern Library, 2001. — 1136 с. — ISBN 978-0375755156.
- Hugh Thomas. La Guerra Civil Espanola. — Grijalbo, 1976. — Т. 1. — 500 с. — ISBN 978-8425306945.
- Salas Larrazabal, Ramón. Historia del Ejército Popular de la República. — La Esfera de los Libros, S.L., 2006. — ISBN 978-8497344654.