Білібінскі раён
Білібінскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1930 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
390 м | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Білі́бінскі раён — адміністрацыйны раён на захадзе Чукоцкай аўтаномнай акругі Расіі. Заснаваны ў 1930 годзе і да 1961 года называўся раён Усходняй Тундры. Цэнтр раёна першапачаткова размяшчаўся ў сяле Астраўное, затым быў пераведзены ў Анюйск, а ў 1961 годзе — у горадзе Білібіна. У 1970 годзе ў Білібіна была ўведзеная ў строй прыёмная станцыя сістэмы спадарожнікавай сувязі «Арбіта», якая ўпершыню забяспечыла прыём на Чукотцы перадач Цэнтральнага тэлебачання з Масквы.
Насельніцтва раёна складае 8215 чалавек. Усяго налічваецца 5 сельскіх населеных пунктаў (Анюйск, Ілірней, Амалон, Астраўное, Кепервеем), 1 горад (Білібіна) і 2 пасёлкі гарадскога тыпу — Аліскерава (3 жых.) і Сустрэчны (незаселены). У раёне пражываюць малыя народы Поўначы — чукчы, эвены, юкагіры.
Асноўныя галіны эканомікі — электраэнергетыка (Білібінская АЭС), здабыча золата, аленегадоўля. Аэрапорт.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |