Біжутэрыя
Біжутэрыя (ад фр.: bijouterie) — упрыгажэнні з недарагіх матэрыялаў. У вытворчасці выкарыстоўваюцца разнастайныя металы і сплавы, розныя гатункі празрыстага і каляровага шкла, пластмасы, керамікі і інш. Па вонкавым выглядзе біжутэрыя можа быць вельмі падобная на «сапраўдныя» ювелірныя вырабы, але яе кошт значна ніжэй.
Пачынаючы з сярэдзіны XX стагоддзя біжутэрыя, створаная майстрамі высокай моды або мастакамі, стала больш шанавацца.
Матэрыялы
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова модныя ўпрыгажэнні рабіліся з недарагіх камянёў, якія імітавалі каштоўныя, такіх як стразы або арганічнае шкло. У сучаснай біжутэрыі ўжываецца шырокі шэраг матэрыялаў. Высакаякасныя крышталі, фіяніты імітуюць брыльянты, некаторыя напаўкаштоўныя камяні выкарыстоўваюцца замест каштоўных камянёў. З дапамогай пазалоты, серабрэння імітуюцца каштоўныя металы. Танныя ўпрыгажэнні могуць утрымліваць п'ютар, нікель і свінец.
Біжутэрыя можа ўключаць дэталі з пластыка, скуры або дрэва. У вырабе могуць быць выкарыстаны розныя пацеры і бісер.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юрова Е. С. Блеск и нищета бижутерии. Повседневные украшения в России и СССР, 1880—1980 годы. — М.: Этерна, 2016. — 208 с. — ISBN 978-5-480-00218-8.