Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Брыстальскі заліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пра заліў Берынгава мора ля берагоў Аляскі гл. Брыстальскі заліў (Берынгава мора)
Брыстальскі заліў
англ. Bristol Channel, вал. Môr Hafren
51°18′00″ пн. ш. 3°37′00″ з. д.HGЯO
Краіна
Найбольшая глыбіня50 м
Брыстальскі заліў (Вялікабрытанія)
Брыстальскі заліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Брыстальскі заліў

Брыстальскі заліў (англ.: Bristol Channel; вал.: Môr Hafren) — заліў Атлантычнага акіяна ў паўднёва-заходняй частцы Вялікабрытаніі. Аддзяляе Паўднёвы Уэльс ад графстваў Сомерсет і Дэвон. Распасціраецца ад вусця ракі Северн і да Кельцкага мора. Назва паходзіць ад англійскага горада Брысталь.

Даўжыня заліва каля 239 км, шырыня каля ўваходу 126 км. Глыбіні да 50 м. Берагавая лінія значна парэзаная. Прылівы вышынёй да 14,4 м. Асноўныя парты: Брысталь, Ньюпарт, Кардыф.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 278.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 74. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)