Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Берлінская дзяржаўная опера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Берлінская дзяржаўная опера
Берлінская дзяржаўная опера, 2018 год
Берлінская дзяржаўная опера, 2018 год
Заснаваны 1742
Будынак тэатра
Краіна
Размяшчэнне
Будынак Сцяг Германіі Берлін, бульвар Унтэр-дэн-Ліндэн
Архітэктар Георг Венцэслаус фон Кнобельсдорф
Дырэктар Роні Унганц
Галоўны рэжысёр Юрген Флім
Галоўны дырыжор Даніэль Барэнбойм
Галоўны балетмайстар Уладзімір Малахаў
Галоўны хормайстар Марцін Райт
Сайт Афіцыйны сайт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Берлінская дзяржаўная опера (ням.: Staatsoper Berlin), таксама Нямецкая дзяржаўная опера (ням.: Deutsche Staatsoper), або Дзяржаўная опера на Унтэр-дэн-Ліндэн (ням.: Staatsoper Unter den Linden) — адзін з найстарэйшых і найбольш буйных музычных тэатраў у Германіі. Заснавана ў 1742 годзе як Каралеўская прыдворная опера (ням.: Königlichen Hofoper) пры Фрыдрыху II. Размешчана ў Берліне, на бульвары Унтэр-дэн-Ліндэн. З 1992 года Берлінскай дзяржаўнай операй кіруе дырыжор Даніэль Барэнбойм. Аркестрам тэатра з'яўляецца Берлінская дзяржаўная капэла, якая таксама выступае з сімфанічнымі канцэртамі.

Берлінская прыдворная опера ў 1832 годзе
Каралеўская берлінская опера, перабудаваная пасля пажару ў 1843 годзе

Прускі кароль Фрыдрых II неўзабаве пасля ўсшэсця на трон замовіў будаўніцтва першага будынка. Працы пачаліся ў ліпені 1741 года на аснове праекта Георга Венцэслауса фон Кнобельсдорфа. Будынак павінен быў стаць часткай ансамбля «Forum Fredericianum» на сучаснай Бебельплац. Хоць будынак не быў дабудавана, адкрыццё Прыдворнай оперы адбылося 7 снежня 1742 года операй Карла Генрыха Граўна «Цэзар і Клеапатра». Гэтым адзначыўся пачатак паспяховага, дзвюх з паловай векавога супрацоўніцтва паміж Дзяржаўнай операй і Дзяржаўнай капэлай Берліна (аркестрам, заснаваным у XVI стагоддзі).

У 1842 годзе Готфрыд Вільгельм Таўберт заснаваў традыцыю рэгулярных сімфанічных канцэртаў. У гэтым жа годзе Джакама Маербеер змяніў Гаспара Спанціні на пасадзе выканаўчага музычнага дырэктара. На працягу года сімфанічнымі канцэртамі дырыжаваў Фелікс Мендэльсон.

18 жніўня 1843 года Опера на Унтэр-дэн-Ліндэн згарэла. Аднаўленне будынка было даручана архітэктару Карлу Фердынанду Лангхансу. Першае опера была пастаўлена восенню наступнага года (опера Маербеера «Лагер у Сілезіі»). У 1821 годзе ў Берлінскай оперы адбылася прэм'ера оперы Карла Вебера «Вольны стралок», у 1849 годзе — прэм'ера оперы Ота Нікалаі «Віндзарскія гарэзы», дзе дырыжаваў аўтар.

Дваццатае стагоддзе

[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XIX — пачатку XX стст. у Каралеўскай прыдворнай Оперы працавалі шматлікія выдатныя дырыжоры, напрыклад, Фелікс фон Вейнгартнер, Карл Мук, Рыхард Штраус, Леа Блех. Пасля распаду Германскай імперыі ў 1918 годзе Оперу пераназвалі ў Дзяржаўную оперу на Унтэр-дэн-Ліндэн, а Каралеўскую капэлу ў Капэлу ў Капэлу Дзяржаўнай оперы.

У 20-х гадах пасаду дырыжора займалі Курт Адлер, Вільгельм Фуртвенглер, Эрых Клайбер, Ота Клемперэр, Александэр фон Цэмлінскі, Бруна Вальтэр. У 1925 годзе Эрых Клайбер дырыжаваў на прэм'еры оперы Альбана Берга «Воцек» у прысутнасці кампазітара. З 1919 па 1925 год галоўным дырыжорам Берлінскай дзяржаўнай оперы быў член НСДАП Макс фон Шылінгс.

Пасля значнага пашырэння, Опера на Унтэр-дэн-Ліндэн адкрылася 28 красавіка 1928 года новай пастаноўкай Чароўнай флейты. У гэтым жа годзе ў Оперы давалі гастролі вядомы рускі бас Фёдар Іванавіч Шаляпін і Рускі балет Дзягілева. У 1930 годзе Эрых Клайбер быў дырыжорам на прэм'еры оперы Дарыюса Міё «Хрыстафор Калумб».

Пасля прыходу да ўлады Гітлера, артысты оперы з яўрэйскімі каранямі былі выключаны з трупы. Былі зняты з пасад і многія нямецкія музыканты, уключаючы Курта Адлера, Ота Клемперэра і Фрыца Буша. Клеменс Краус спачатку стаў пастаянным дырыжорам у Берлінскай оперы ў 1933 годзе, а ў 1935 годзе — яе дырэктарам, пасля таго як Фрыц Буш і Эрых Клайбер адзін за адным сышлі з пасады ў знак пратэсту супраць нацысцкага рэжыму. У часы Трэцяга рэйха Роберт Хегер, Герберт фон Караян і Ёхан Шулер былі «галоўнымі капельмайстрамі».

24 лістапада 1938 года Вернер Эгк дырыжаваў на прэм'еры сваёй оперы «Пер Гюнт» 24 лістапада. 18 снежня, Герберт фон Караян прадставіў сваю інтэрпрэтацыю «Чароўнай флейты». Караян быў музычным дырэктарам Оперы з 1941 па 1945 гг. У 1941 годзе Опера пацярпела ад бамбардзіроўкі. Зноў яна адкрылася 21 снежня 1942 года пастаноўкай «Нюрнбергскіх мейстэрзінгераў» Рыхарда Вагнера (дырыжор — Вільгельм Фуртвенглер). Пасля прамовы Іозефа Гебельса пра татальную вайну Дзяржаўная опера была закрыта. 31 жніўня 1944 года ў ёй была пастаўлена апошняя опера «Жаніцьба Фігаро» В. А. Моцарта. Будынак оперы быў разбураны 3 лютага 1945 года. Канцэрты Дзяржаўнай капэлы перанеслі ў Адміралпаласт і Шаўшпілхаус. 18 лютага Герберт фон Караян апошні раз стаяў за дырыжорскім пультам з аркестрам Дзяржаўнай капэлы.

Наступнае аднаўленне заняло шмат часу. З 1945 года трупа оперы давала спектаклі на сцэне Адміралпаласта. З 1949 года трупа становіцца Дзяржаўнай операй Усходняй Германіі. Канчатковы пераезд у адноўлены ў стылі новага барока будынак адбыўся ў 1955 годзе. Будынак адкрылі, як і ў мінулы раз, операй Вагнера «Нюрнбергскія мейстэрзінгеры»[2]. Умяшчальнасць залы склала 1 300 чалавек.

Пасля ўзвядзення Берлінскай сцяны ў 1961 годзе Опера, хоць і паменшыла свой рэпертуар, усё роўна працягвала ставіць як класічныя і рамантычныя оперы і балеты, так і сучасныя музычныя творы. У 1969 годзе трупа тэатра ўпершыню гастралявала ў СССР[3].

Пасля аб'яднання Германіі Берлінская опера зноў улілася ў сусветную оперную супольнасць. Тут вырашылі звярнуцца да пастановак мінулага і пераасэнсаваць іх падачу. У цэнтр увагі патрапілі оперы эпохі барока. Яны былі пастаўлены разам з бельгійскім дырыжорам Рэнэ Якабсам і Берлінскай акадэміяй старадаўняй музыкі на арыгінальных інструментах той эпохі.

У 1990 годзе опера была афіцыйна пераназвана ў Дзяржаўную оперу на Унтэр-дэн-Ліндэн.

У верасні 2010 года будынак Дзяржаўнай оперы зачынілі на маштабную рэканструкцыю. Плануецца злучыць Оперу падземным ходам з іншым будынкам, у якім будуць знаходзіцца рэпетыцыйныя залы і дырэкцыя тэатра. Гэта робіцца для таго, каб вярнуць самому будынку яго першародны від. Да 2015 года трупа оперы дае спектаклі ў Шылер-тэатры ў Шарлотэнбургу.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. Вялікая савецкая энцыклапедыя(недаступная спасылка)
  3. Кароткі музычны слоўнік(недаступная спасылка)
  • Immersion in centuries of music history(недаступная спасылка). Staatsoper Unter den Linden. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 9 снежня 2009. (англ.)
  • Нефёдов В. В. Музыкальная культура ГДР и ФРГ с 1949 по 1990 гг. // Социум: проблемы, анализ, интерпретации, вып.5, М., 2006. — С.278 — 282.