Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Беларуска-ўкраінскі камітэт помачы ахвярам вайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Белару́ска-ўкраі́нскі камітэ́т по́мачы ахвя́рам вайны́ ў Барнауле (Беларуская грамада ў Барнауле) — дабрачынная арганізацыя па аказанні дапамогі бежанцам Першай сусветнай вайны. Дзейнічаў з перапынкамі з пачатку 1918 да канца 1920 года.

Задачы: абарона матэрыяльных і юрыдычных інтарэсаў беларускіх і ўкраінскіх бежанцаў, культурна-асветніцкая дзейнасць сярод іх. Старшыня — Мікалай Бліадухо. Супрацоўнічаў з камітэтамі бежанцаў іншых нацыянальнасцей. У 1918 годзе ўваходзіў у Міжнародны камітэт бежанцаў у Сібіры (Барнаул). Падчас грамадзянскай вайны дзейнасць неаднойчы забаранялася ваеннымі і цывільнымі ўладамі Барнаула[1].

Зноскі

  1. Ю. Р. Васілеўскі. Беларуска-ўкраінскі камітэт помачы ахвярам вайны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 403.