Асама
Выгляд
Асама | |
---|---|
яп.: 浅間山 | |
Размяшчэнне | Японія |
Форма вулкана | стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | 2004 |
Вышыня вяршыні | 2560 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аса́ма[1] (па-японску: 浅間山) — стратавулкан у Японіі на востраве Хонсю, на мяжы прэфектур Гунма і Нагана.
Асама з’яўляецца найвышэйшым актыўным вулканам краіны, апошняе вывяржэнне якога адбылося 1 верасня 2004 года. Асама ўздымаецца на 2560 метры над узроўнем мора, шырыня кратара вулкана складае 1,2 кіламетра. Складзены пераважна андэзітамі[1].
На заходнім схіле вулкана размешчана назіральная станцыя Такійскага ўніверсітэта.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Асама // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 39. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Асама // Вялікая Савецкая Энцыклапедыя (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Global Volcanism Program Архівавана 6 лютага 2009. (англ.)