Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Арбітальны апарат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арбітальны апарат «Марс Адысей»

Арбітальны апарат — гэта беспілотны касмічны апарат для даследавання планеты або іншага нябеснага цела з арбіты вакол гэтага цела.

Арбітальныя апараты пры дапамозе дыстанцыйных метадаў (аптычных, радыёфізічных і г.д.) могуць даследаваць значную частку планеты (тады як пасадачныя модулі і планетаходы атрымліваюць больш падрабязныя дадзеныя аб атмасферы і паверхні, але толькі ў раёне месца пасадкі). Найлепшым з’яўляецца выкарыстанне арбітальнага апарата ў спалучэнні са спускальным. У такім выпадку сабраныя імі дадзеныя дапаўняюць адзін адное[1].

Спіс арбітальных апаратаў

[правіць | правіць зыходнік]

Паспяхова працавалі (ці працуюць) арбітальныя апараты, у адпаведнасці з аб’ектамі іх вывучэння (у парадку запуску):

NEAR Shoemaker

Запушчаны NASA у 1996 годзе да астэроід Эрас. Стаў першым штучным спадарожнікам астэроіда і першым апаратам, які здзейсніў пасадку на астэроід. Па шляху да Эраса даследаваў астэроід Мацільда. Працаваў да 28 лютага 2000 года.

Хаябуса

Апарат Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў (JAXA). Запушчаны ў 2003 гаду для вывучэння астэроіда Ітакава і дастаўкі ўзораў яго грунта на Зямлю. Нягледзячы на шэраг праблем, узяцце грунту адбылося і 13 чэрвеня 2010 года апарат увайшоў у атмасферу Зямлі і скінуў спускамую капсулу.

  • «Венера-9» і «Венера-10»
  • «Піянер-Венера-2»
  • «Венера-15»
  • «Венера-16»
  • «Магелан»
  • «Венера-экспрэс»
  • «MESSENGER»
  • «Месяц-10»
  • «Эксплорэр-33»
  • «Lunar Orbiter-1»
  • «Месяц-11»
  • «Месяц-12»
  • «Lunar Orbiter-2»
  • «Lunar Orbiter-3»
  • «Lunar Orbiter-4»
  • «Эксплорэр-35»
  • «Lunar Orbiter-5»
  • «Месяц-14»
  • «Месяц-19»
  • «Эксплорэр-49»
  • «Месяц-22»
  • «Hiten»
  • «Clementine»
  • «Lunar Prospector»
  • «Смарт-1»
  • «Кагуя»
  • «Чан’э-1»
  • «Чандраян-1»

Запушчаны 22 кастрычніка 2008 года з індыйскай стартавай пляцоўкі Шрыхарыкота. 12 лістапада 2008 года выведзены на разліковую калямесяцавую арбіту. Сярод задач — пошук карысных выкапняў і запасаў лёду ў палярных рэгіёнах Месяца, а таксама складанне трохмернай карты паверхні[2].

  • «Lunar Reconnaissance Orbiter»

Запуск адбыўся 19 чэрвеня 2009 года. 23 чэрвеня 2009 г. апарат выйшаў на месяцавую арбіту. Плануемы тэрмін асноўнай місіі — 1 год, дадатковай — да 5 гадоў. У задачы апарата ўваходзіць[3]:

  • вывучэнне месяцавай глабальнай тапаграфіі;
  • вымярэнне радыяцыі на месяцавай арбіце;
  • вывучэнне месяцавых палярных рэгіёнаў, што ўключае ў сябе пошук пакладаў вадзянога лёду і даследаванне параметраў асветленасці;
  • складанне звышдакладных карт з нанясеннем аб’ектаў не менш за 0,5 метра з мэтай знайсці лепшыя пасадкавыя пляцоўкі.
  • «Lunar Crater Observation and Sensing Satellite».
  • «Піянер-5»
  • «Піянер-6», −7, −8, −9
  • «Геліёс I» і II
  • «International Cometary Explorer»
  • «Уліс»
  • «WIND»
  • «SOHO»
  • «Genesis»
  • «STEREO»
  • «Галілеа»

Апарат быў запушчаны ў 1989 гаду і працаваў да 2003 года, правёўшы мноства даследаванняў Юпітэра і яго спадарожнікаў. Стаў адзіным апаратам, які выйшаў на арбіту Юпітэра, які вывучаў гэтую планету доўгі час і які скінуў ў яе атмасферу спускальны зонд.

Зноскі

  1. Бакулин П. И. Курс общей астрономии: учебник для студентов высших учебных заведений специальности «Астрономия» / П. И. Бакулин, Э. В. Кононович, В. И. Мороз. — Изд. 4-е, испр. и доп. — Москва: Наука, Главная редакция физико-математической литературы, 1977.
  2. Месяцавыя зонды Індыі
  3. Savage, Donald; Gretchen Cook-Anderson. NASA Selects Investigations for Lunar Reconnaissance Orbiter. NASA News (2004-12-22). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 18 снежня 2016.