Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Антысфен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антысфен
стар.-грэч.: Ἀντισθένης
Дата нараджэння 444 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 365 да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф
Навуковая сфера філасофія
Школа/традыцыя заснаваў школу кінікаў
Асноўныя інтарэсы аскетызм, этыка, мова, літаратура, логіка
Значныя ідэі асновы філасофіі кінікаў
Аказалі ўплыў Сакрат, Горгій
Зведалі ўплыў Дыяген Сінопскі, Кратэт Фіванскі і многія іншыя кінікі
Вядомыя вучні Дыяген
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антысфе́н (стар.-грэч.: Άντισθένης; 444/435 да н.э., Афіны370/360 да н.э., Афіны) — старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік і галоўны тэарэтык кінізму, адной з самых знакамітых сакратычных школ.

Антысфен выступіў супраць платонаўскіх тэорыі ідэй. У этыцы Антысфена, якая займае цэнтральнае месца ў яго філасофіі, адлюстраваны інтарэсы збяднелых колаў афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі. Таму Антысфен асуджаў падзел людзей на гаспадароў і рабоў, адмаўляў пачуццёвыя асалоды, звязаныя з багаццем, раскошай; прапагандаваў своеасаблівы культ працы і вяртанне да «натуральнага стану».

Зноскі