Анк Марцый
Анк Марцый | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Ancus Marcius | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тул Гастылій | ||||||
Пераемнік | Луцый Тарквіній Прыск | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
675 да н.э.
|
||||||
Смерць |
616 да н.э.[1] |
||||||
Род | Марцыі | ||||||
Бацька | Нума Марцый | ||||||
Маці | Пампілія | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анк Ма́рцый (Ancus Marcius) — згодна з паданнем, 4-ы цар Старажытнага Рыма. Правіў у 640-616 да н.э. Унук Нумы Пампілія з боку маці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Імя Анка Марцыя значыць «служка Марса», што шмат у чым вызначыла яго лёс. Цар быў падобны мудрасцю і міралюбівай натурай да свайго дзеда, але суседзі Рыма, якія звыклі бачыць у рымлянах смелых заваёўнікаў, успрынялі яго міралюбнасць як слабіну. На Рым узняліся плямёны лацінаў і сабінян, этрускаў і вольскаў . Анк Марцый паспяхова пачаў вайну, захапіў гарады Паліторый, Тэлен і Фіканы, разбіў войска ворага каля Медуліі. Лацінскае насельніцтва гэтых гарадоў было пераселена на Авентынскі холм, стаўшы родапачынальнікам плябейскага саслоўя. Тым самым уладанні Рыма былі пашыраны да самага вусця Тыбра. Потым Анк Марцый рушыў насустрач вольскам, якія некалькімі атрадамі ішлі на Рым. Ён разбіў іх і з моцным войскам аблажыў іх сталіцу — Вялітру. Вольскі былі вымушаны заключыць з рымлянамі наступальны і абарончы саюз. Анкам Марцыем былі захоплены этрускія гарады Вейі і Фідэна.
Пры Анку Марцыі ў Рым прыбыў і атрымаў пачэсны прыём наступны цар Рыма Луцый Тарквіній Прыск. За свае здольнасці ён атрымаў пасаду кіраўніка конніцы і ўдзельнічаў у вайне супраць сабінаў.
Анк Марцый лічыцца заснавальнікам гавані і саляных капалень Остыі, якая знаходзіцца ў вусці Тыбра (археалагічныя даследаванні паказалі, што Остыя ўзнікла толькі ў IV стагоддзі да н.э.). Каб абараніць Рым ад нападаў этрускаў, ён умацаваў крэпасць Янікул на тым баку Тыбра, а праз Тыбр пабудаваў першы драўляны мост. Ён таксама пабудаваў у падэшве Капітолія турму.
Згодна з меркаваннем асобных гісторыкаў, Анк Марцый і Нума Пампілій з’яўляюцца адной і той жа асобай[2]. На гэта ўказвае другое імя Анка Марцыя — такое падваенне было зроблена затым, каб падкрэсліць ролю Нумы як мостабудаўніка (пантыфіка).
Зноскі
- ↑ Анкъ-Марцій // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 317.
- ↑ Encyclopædia Britannica
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Анк Марцый на Вікісховішчы |
- Ціт Лівій. «Гісторыя ад заснавання горада». Кніга I, 32-34.
- Флавій Еўропій. «Брэвіярый ад заснавання горада» (І, 5).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Анк Марций // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.