Андрэй Якаўлевіч Варанчук
Андрэй Якаўлевіч Варанчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 студзеня 2007 (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1938—1960 |
Званне |
|
Бітвы/войны |
Баі на Халхін-Голе, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Андрэй Якаўлевіч Варанчу́к (1915—2007) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік баёў на Халхін-Голе і Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Андрэй Якаўлевіч Варанчук нарадзіўся 15 чэрвеня 1915 года ў вёсцы Горваль (цяпер — у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі) у сям’і селяніна. Скончыў сем класаў няпоўнай сярэдняй школы, затым у 1932 годзе — Рэчыцкі педагагічны тэхнікум. У 1938 годзе Варанчук быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Халхін-Голе[1]. У 1939 годзе скончыў артылерыйскую школу ў Куйбышаве[2].
У 1942 годзе ён скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. З 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у званні лейтэнанта камандаваў батарэяй 236-га стралковага палка 106-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[3].
15-17 кастрычніка 1943 года батарэя Варанчука спрыяла пераправе палка праз Дняпро у раёне Лоева Гомельскай вобласці Беларускай ССР[1]. Агнём яе гармат было знішчана 5 агнявых пунктаў праціўніка[1]. На захопленым на заходнім беразе ракі плацдарме батарэя адбіла чатыры моцныя контратакі. У баі Варанчук атрымаў раненне і кантузію, але поля бою не пакінуў. Ён асабіста падбіў гранатай танк. Пасля бою ён быў знойдзены санітарамі і адпраўлены ў шпіталь[3].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «мужнасць і гераічнасць, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарму на яго правым беразе» лейтэнант Андрэй Варанчук быў ганараваны высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 1615[3].
Пасля лячэння Варанчук атрымаў адпачынак, пасля чаго вярнуўся ў строй. У баях на Вісле ён быў цяжка паранены і больш у баявых дзеяннях удзелу не прымаў. Удзельнічаў у Парадзе Перамогі. У 1947 годзе Варанчук скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ, пасля чаго служыў афіцэрам-выхавальнікам у Кіеўскім сувораўскім ваенным вучылішчы. У 1960 годзе ў званні палкоўніка ён быў звольнены ў запас[1].
У 1965 годзе Варанчук скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Да 1985 года на выкладчыцкай рабоце[2]. Працаваў дырэктарам школы[1][2]. Пражываў у Кіеве. Памёр 21 студзеня 2007 года, пахаваны на Зверынецкіх могілках Кіева[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Быў ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, дзвюма ордэнамі Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[3].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- ↑ а б в г д Андрэй Якаўлевіч Варанчук на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Горвалі
- Памерлі 21 студзеня
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя ў Кіеве
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Асобы
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Удзельнікі баёў на Халхін-Голе
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Удзельнікі Парада Перамогі
- Пахаваныя на Зверынецкіх могілках