Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Аміята

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аміята
італ. Monte Amiata
Краіна
РэгіёнТаскана
Форма вулканакупал лавы[1] 
Апошняе вывяржэннеплейстацэн[1] 
Вышыня вяршыні1738 м [1] 
Аміята (Італія)
Аміята
Аміята (Таскана)
Аміята
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аміята (італ.: Monte Amiata) — гара вулканічнага паходжання ў Італіі. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Тасканы, за 50 км на паўднёвы ўсход ад Сіены, на шляху паміж Фларэнцыяй і Рымам. Вышыня складае 1738 м над узроўнем мора. Побач з Аміятай знаходзяцца даліна Валь д’Орча, занесеная ў спіс ЮНЕСКА сусветнай культурнай спадчыны, і верхняя Марэма.

Вулкан Аміята застаецца спакойным больш за 2000 гадоў, аднак вулканічная дзейнасць цалкам не спынілася — на гэта паказваюць геатэрмальныя крыніцы і гейзеры на схілах гары (выкарыстоўваюцца ў цяперашні час для атрымання электраэнергіі). Схілы пакрываюць самшытавыя, каштанавыя, хваёвыя лясы, у якіх да гэтага часу знаходзяцца рэдкія віды драпежных птушак і ваўкі.

Зноскі

  1. а б в Amiata (англ.) на сайце Global Volcanism Program Смітсанаўскага інстытута (праверана 13 кастрычніка 2022)