Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Алівія дэ Хэвіленд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алівія дэ Хэвіленд
англ.: Olivia de Havilland
Рэкламнае фота Алівіі дэ Хэвіленд, студзень 1938 года.
Рэкламнае фота Алівіі дэ Хэвіленд, студзень 1938 года.
Дата нараджэння 1 ліпеня 1916(1916-07-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 ліпеня 2020(2020-07-26)[5][3][…] (104 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Уолтэр дэ Хэвіленд[d][10][11][…]
Маці Ліліян Фантэйн[d][10][11][…]
Муж Маркус Гудрых[d][12] і П’ер Галант[d][11][12]
Дзеці Гізель Галант[d] і Бенджамін Брыгс Гудрых[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія тэлеактрыса, тэатральная актрыса, кінаактрыса, сцэнарыст
Кар’ера 1935—1988
Узнагароды
IMDb ID 0000014
oliviadehavilland.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алівія дэ Хэвіленд (англ.: Olivia de Havilland; 1 ліпеня 1916, Токіа — 26 ліпеня 2020, Парыж) — англа-амерыканская актрыса, адна з самых папулярных і запатрабаваных галівудскіх актрыс 1930-х і 1940-х гадоў, уладальніца двух «Оскараў» за найлепшую жаночую ролю (1946, 1949).Яна найбольш вядомая сваімі ролямі ў фільмах «Прыгоды Робін Гуда» (1938), «Знесеныя ветрам» (1939), «Спадчынніца» (1949) і «Цішэй, цішэй, дарагая Шарлота» (1964).

Нарадзілася ў Токіа, дзе яе бацька выкладаў у брытанскім каледжы. Яе маці Ліліян Аўгуста Руз, была тэатральнай актрысай, вядомай публіцы пад псеўданімам Ліліян Фантэйн, а бацька, Уолтар Огастас дэ Хэвіленд, брытанскім адвакатам. Пасля разводу бацькоў яна разам з маці і сястрой пераехала ў Каліфорнію.

Яе акцёрская кар’ера стартавала ў пачатку 1930-х гадоў. Дэбютнай для Алівіі стала роля Герміі ў пастаноўцы «Сон у летнюю ноч», якая была паказана ў знакамітым тэатры Галівуд-Боўл у Лос-Анджэлесе. Усё ж у 1935 годзе яна прамяняла тэатральную кар’еру на кіно. Прапанову першага кантракту атрымала ў 18 гадоў ад студыі Warner Brothers. Сярод яе ранніх фільмаў такія прыгодніцкія стужкі, як «Адысея капітана Блада» (1935), «Атака лёгкай кавалерыі» (1936), «Прыгоды Робін Гуда» (1938). У 1930-я гады здымалася ў асноўным у пары з Эралам Флінам.

За гады прафесійнай кар’еры Алівія дэ Хэвіленд заваявала дзве прэміі «Оскар» за фільмы «Кожнаму сваё» (1946) і «Спадчынніца» (1949), двойчы станавілася лаўрэаткай прэміі «Залаты глобус». На Галівудскай алеі ў Лос-Анджэлесе ёсць яе зорка. Апошняй карцінай, у якой знялася дэ Хэвіленд, стала карціна «Пяты мушкецёр» (1979).

Памерла ў сне ў сваім доме ў Парыжы.

Барацьба за правы акцёраў

[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы сваёй знешнасці актрыса атрымлівала рамантычныя ролі, нягледзячы на імкненне да больш складаных акцёрскіх задач. Яе расчараванне прывяло да таго, што яна падала ў суд на кампанію Warner Bros. у 1943 годзе, калі студыя хацела пакінуць яе на кантракце пасля яго заканчэння, сцвярджаючы, што яна павінна прапрацаваць яшчэ паўгода з прычыны адмоў ад роляў. Апеляцыйны суд у Каліфорніі вынес пастанову на яе карысць, пастанавіўшы, што студыя не можа працягваць кантракт без згоды выканаўцы. Рашэнне суду дагэтуль неафіцыйна называецца «законам дэ Хэвіленд».

  • «Оскар» 1947 — «Найлепшая жаночая роля» («Кожнаму — сваё»)
  • «Оскар» 1950 — «Найлепшая жаночая роля» («Спадчынніца»)
  • «Залаты глобус» 1950 — «Найлепшая жаночая роля ў драме» («Спадчынніца»)
  • «Залаты глобус» 1987 — «Найлепшая жаночая роля другога плана ў міні-серыяле ці тэлефільме» («Анастасія: Загадка Ганны»)
  • Венецыянскі кінафестываль 1949 — Кубак Вольпэ за найлепшую жаночую ролю («Змяіная яма»)
  1. Olivia de Havilland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Olivia de Havilland // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Godeau M. Olivia de Havilland, légende du cinéma hollywoodien, est morte — 2020. Праверана 26 ліпеня 2020.
  4. а б Fichier des personnes décédées Праверана 12 лютага 2022.
  5. Le temps a emporté Olivia de Havilland, morte à l'âge de 104 ans
  6. Ruiz M. S. Un cimetière bien vivant : le Père-Lachaise — 2021. — С. 168. Праверана 6 жніўня 2022.
  7. а б в г д https://walkoffame.com/olivia-de-havilland/ Праверана 6 жніўня 2022.
  8. https://www.huffingtonpost.fr/entry/kirk-douglas-nest-pas-le-dernier-monstre-sacre-dhollywood-olivia-de-havilland-est-toujours-la_fr_5e3bceb8c5b6b70886fa416b
  9. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 6 жніўня 2022.
  10. а б Lundy D. R. The Peerage
  11. а б в Kindred Britain
  12. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  13. а б NNDB — 2002. Праверана 6 жніўня 2022.
  14. (unspecified title) Праверана 6 жніўня 2022.