Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Альфонса IX

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альфонса IX
Alfonso IX
Леонскі кароль Альфонса IX
Леонскі кароль Альфонса IX
кароль Леона
1188 — 1230
Папярэднік Фердынанд II
Пераемнік Фердынанд III

Нараджэнне 15 жніўня 1171(1171-08-15)
Смерць 23 верасня 1230(1230-09-23) (59 гадоў)
Месца пахавання
Род Бургундская дынастыя
Бацька Фердынанд II
Маці Урака Партугальская
Жонка Theresa of Portugal[d][1] і каля Берэнгарыя Кастыльская[1]
Дзеці Берэнгарыя Леонская[d], Фердынанд III Кастыльскі, Альфонса[d], Sancha, heiress of León[d], Dulce of León[d], Urraca Alfonso de León[d], Ferdinand of León[d], Pedro Alfonso de León[d], Rodrigo Alfonso de León[d][2], Martín Alfonso of Leon[d], Aldonza Alfonso de León[d], Maria Alfonso de Leon[d][2], Леанора Леонская[d][3], Канстанцыя Леонская[d][3], Fernando Alfonso de León[d], Teresa Alfonso de León[d], Sancha Alfonso of León[d] і Urraca Alfonso de León[d]
Веравызнанне каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альфонса IX Леонскі (15 жніўня 1171, Самора — 23 верасня 1230, Сарыя) — кароль Леона і Галісіі з Бургундскай дынастыі, які кіраваў у 1188—1230 гадах. Сын Фердынанда II і Уракі Партугальскай. Узышоў на трон пасля смерці бацькі і кіраваў да ўласнай смерці. Паводле Ібн Хальдуна, меў мянушку Baboso (Мокрабароды), таму што быў схільны да прыступаў гневу, у час якіх у яго з рота выходзіла пена.

Альфонса нарадзіўся ў Саморы і быў адзіным сынам караля Фердынанда II і Уракі Партугальскай. Стаўшы кіраўніком Леона, прыняў актыўны ўдзел у Рэканкісце, адваяваўшы ў арабаў практычна ўсю Эстрэмадуру.

Адной з найважнейшых падзей яго кіравання было скліканне ў 1188 годзе Кортэсаў Леона — першага еўрапейскага парламента, паводле праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету».[4] Пайсці караля на гэты крок вымусілі складаная эканамічная сітуацыя ў пачатку яго кіравання і неабходнасць павелічэння падаткаў: было неабходна падняць падаткі на бяздольныя класы, якія пратэставалі. Тады Альфонса склікаў асамблею дваран, духавенства і прадстаўнікоў гарадоў, якія запатрабавалі кампенсацый і кантролю за расходамі кароны.

Пасля таго, як Альфонса VIII Кастыльскі быў разбіты ў бітве пры Аларкасе, Альфонса IX пры дапамозе мусульман уварваўся ў Кастылію. У 1197 годзе ён ажаніўся са сваёй кузінай Берэнгарыяй Кастыльскай для ўмацавання міру паміж Леонам і Кастыліяй. З прычыны таго, што пара была ў блізкім сваяцтве, на караля і каралеўства Папам Цэлестынам III быў накладзены інтэрдыкт. У далейшым Папа змяніў сваё рашэнне, пакінуўшы толькі аднаго Альфонса адлучаным ад Царквы, што, зрэшты, не вельмі клапаціла караля, які меў падтрымку ўласнага духавенства.

У 1218 годзе Альфонса заснаваў універсітэт у Саламанцы, найстарэйшы ў Іспаніі.

Грабніца Альфонса IX

У канцы жыцця кароль адправіўся ў Сант’яга-дэ-Кампастэла наведаць мошчы Святога Якава, якога вельмі шанаваў. Па дарозе адчуў сябе дрэнна і спыніўся ў Вільянуэва-дэ-Сарыя, дзе і памёр 23 ці 24 верасня 1230 года. Паводле тэстаменту, быў пахаваны ў саборы Сант'яга побач з бацькам.

Помнік Альфонсу IX у Баёне

Апроч дзяцей ад законных шлюбаў, Альфонса меў мноства пазашлюбных дзяцей, з якіх пэўна вядома толькі пра пятнаццаць. Адна з пазашлюбных дочак, Альдонса, была выдадзена замуж за рыцара Педра Понсэ дэ Кабрэра. У знак паходжання ад каралёў Леона іх нашчадкі прынялі прозвішча Понсэ дэ Леон.

Зноскі