Адэлард Бацкі
Выгляд
Адэлард Бацкі | |
---|---|
лац.: Adelardus Bathensis | |
Дата нараджэння | каля 1075[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1160[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, матэматык, астраном, перакладчык, пісьменнік, астролаг |
Навуковая сфера | філасофія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адэлард Бацкі (лац.: Adelard of Bath; каля 1080 — каля 1160) — англійскі філосаф-схаласт[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Туры і Лане, здзейсніў сямігадовае падарожжа па Паўночнай Афрыцы і Малой Азіі. Пасля вяртання напісаў некалькі арыгінальных сачыненняў, пераклаў найважнейшыя навуковыя працы з грэчаскай і арабскай на лацінскую мову («Пачаткі» Еўкліда, астранамічныя табліцы Аль-Харэзмі).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Яго філасофскія сачыненні (галоўнае — дыялог «Пра тоеснае і рознае») аказалі ўплыў на сярэднявечных філосафаў: Роджэра Бэкана, Гільёма Канхезія, Гуга Сен-Вікторскага і іншых.
Спіс сачыненняў
[правіць | правіць зыходнік]- Regule abaci
- De avibus
- Quaestiones naturales seu physicae
- De eodem et diverso
- De cura accipitrum
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Аделард Батский/ Новая философская энциклопедия: В 4 тт. М.: Мысль. Под редакцией В. С. Стёпина. 2001