Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Зянькава (Смаленскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Зянькава
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Плошча
  • 0,26 км²
Насельніцтва
  • 13 чал. (2007)
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214523
Код АКАТП
Зянькава на карце Расіі ±
Зянькава (Смаленскі раён) (Расія)
Зянькава (Смаленскі раён)
Зянькава (Смаленскі раён) (Смаленская вобласць)
Зянькава (Смаленскі раён)

Зянькава (руск.: Зеньково) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Смятанінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 13 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 23 км на захад ад Смаленска, за 0,1 км на поўнач ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Купрынка. За 2,5 км на поўнач ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя 416 км на лініі Смаленск — Віцебск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі