Зоран Стэфанавіч
Зоран Стэфанавіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 лістапада 1969 (54 гады) ці 1969[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік, драматург, літаратурны крытык, пісьменнік навуковай фантастыкі, сцэнарыст, мастак коміксаў |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зо́ран Стефа́навіч (сербск.: Зоран Стефановић; нар. 21 лістапада 1969, Лозніца, СФР Югаславія) — сербскі пісьменнік, выдавец і міжнародны культурны актывіст. Дэбютаваў у тэатры і кіно ў 1987 годзе. У 1994 годзе скончыў Факультэт драматычнага мастацтва (Універсітэт мастацтваў у Бялградзе). Пражывае ў Бялградзе.
Прэзідэнт Асацыяцыі драматургаў Сербіі (2022).[2]
Мастацкая творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Большая частка мастацкай спадчыны аўтара адносіцца да фантастыкі — у тэатры («Славянскі Арфей», серб. Словенски Орфеј; «Казка пра касмічным яйку», серб. Скаска о космичком јајету), коміксах («Трэці аргумент», серб. Трећи аргумент, на аснове аповяду Міларада Павіча; «Пад воўчым таўром», серб. Под вучјим жигом), у прозе («Праз Дрину, з іскрай у вачах», серб. Преко Дрине, с искром у оку; «Час шуму і лютасьці», серб. Време буке и беса), у кіно і на тэлебачанні («Вузкія сцежкі», серб. Уске стазе).
Другая ж частка прац — дакументальнай прыроды, напрыклад, тэлесерыял «Янусавы твар гісторыі», серб. Јанусово лице историје, або фільм «Жыцця Косці Гакмана», серб. Животи Косте Хакмана, і «Музыка Цішыні», серб. Музика Тишине.
Тэатральныя драмы, проза і графічныя раманы аўтара перакладзены на македонскую, румынскую, славенскую, англійскую, французскую і польскую мовы .
Культурная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Зоран Стэфанавіч — галоўны заснавальнік некалькіх міжнародных культурных сетак і выдавецкіх праектаў: «Праект Растка» (сетка лічбавых бібліятэк), «Размеркаваныя карэктары Еўропы» (міжнародная аблічбоўка культурнай спадчыны), «Праект Гутенберг Еўропа» (бэта-версія, грамадскія лічбавыя бібліятэкі), і падобных таварыстваў і арганізацый у галіне выдавецкай справы, лічбавання, лексікаграфіі і поп-культуры.
Не абмяжоўваючыся толькі Інтэрнетам, ён прымае актыўны ўдзел у шматлікіх культурных, навуковых і выдавецкіх праектах у Еўразіі з 1993 года, асабліва ў краінах былой Югаславіі, Румыніі, Балгарыі, Грэцыі, Украіне, Расіі, Польшчы, уключаючы і мерапрыемствы па захаванні культуры меншасцяў і племянных культур Еўразіі, і арганізацыю за «Балканскае культурнае сеціва» (сумесна з грэчаскім культурным актывістам і музычным прадзюсарам Нікасам Валканосам і іншымі калегамі).
Яго сацыяльная пазіцыя ўключае таксама актыўную абарону філасофіі «адкрытых крыніц» і вольных ведаў як «цывілізаванай асновы любога чалавечага грамадства». Актыўна падтрымлівае некалькі рэгіянальных Вікіпэдый, асабліва ва Усходняй Еўропе, яшчэ з моманту іх падставы.
Узнагароды і прызнанні
[правіць | правіць зыходнік]Як пісьменнік, драматург і сцэнарыст неаднаразова атрымліваў нацыянальныя і міжнародныя ўзнагароды, у тым ліку быў намінаваны на прэмію «Prix Europa» ў Берліне і «Prix Italia» у Рыме.
За сваю нацыянальную і міжнародную культурна-выдавецкую дзейнасць быў адзначаны больш за дваццаць разоў, у тым ліку ў намінацыі «United Nations World Summit Award», тройчы атрымліваў штогадовую ўзнагароду Таварыства інфарматыкаў Сербіі і дзесяць разоў — YU Web Top 50 прызнанне (SR Web Top 50).
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Драматургічныя творы і радыёэфіры
- Острвска прича, 1987.
- Викенд са Маријом Броз, 1990.
- Словенски Орфеј, 1992.
- Скаска о космичком јајету, 1992.
- Тачка сусрета, 1992.
- Снег није бео, 2009.
- Валцер за Олгу, 2018.
- Кнігі драмы
- Словенски Орфеј и друге драме, «Знак Сагите», Београд, 1995.
- Раманы
- Веригаши, роман о Нашима, «Еверест медиа», Београд, 2012.
- Коміксы
- Трећи аргумент са Милорадом Павићем и цртачем Зораном Туцићем
- албуми, српски и енглески, «Бата» и «Орбис», Београд, и «Свети Сава», Лимасол, 1995;
- на енглеском Хеви Метал Магазин, Њујорк, 1998/1999/2000.
- Под вучјим жигом, цртач Антоан Симић
- Стрипманиа, магазин, Београд, 1996.
- Кнез Липен, цртач Синиша Бановић
- Парабелум, магазин, Сарајево, 2012.
- Гісторыя коміксаў і эстэтыка
- Стрипови које смо волели: избор стрипова и стваралаца са простора бивше Југославије у XX веку, критички лексикон, коауторски са Живојином Тамбурићем, Здравком Зупаном и Полом Граветом, Омнибус, Београд, 2011. (српски и енглески)
Выбраная фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Сцэнарыі
- Поздрави све који питају за мене, документарни, 1987. (сарадник Зорану Ђорђевићу на сценарију)
- Ars longa, vita brevis, кратки играни, 1991.
- Словенски Орфеј, адаптација представе, 1992.
- Јанусово лице историје 1-3, документарна серија, 1993. Косценариста Срђан В. Стојанчев
- Уске стазе, кратки играни, 1995.
- Животи Косте Хакмана, документарни, 2005.
- Музика тишине, документарни, 2011.
- Звона Саве Лозанића, документарни, 2017.
- Вытворца
- Мој мртви град, документарни, 2000
- Животи Косте Хакмана, документарни, 2005
- Музика тишине, документарни, 2011.
- Кастынг
- Ларго Винч, 2008.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мастацкая біяграфія на сайце Асацыяцыі сербскіх драматургаў (сербская)
- Зоран Стэфанавіч на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Біяграфія на сайце «Праект Растка — Македонія»
- Орліч, Мілан. Дух над водамі: Праект Растка — кірылічная частка глабалізацыіух, Арттех-Свески, 2005 (сербская)
- Rastko Project, сербскі партал міжнароднай сеткі
- Стэфановіч, Зоран. Славенскі Арфей, драма, Prix Europa 2002, Берлін.
- Стэфановіч, Зоран. Казка пра касмічным яйку, драма, 1992 г.
- «Zoran w Belgradzie», № 9, 2008. Urbański, Andrzej, Reportaż, Korespondencja z ojcem # 9, 2008. (польская)
- Музыка маўчання, сайт паўнаметражнага дакументальнага фільма пра дзяцей з парушэннем слыху, якія навучаюцца пантаміме (2009)
- Жыцця Коста Хакман, інфармацыя пра мастацкі дакументальны фільм (2006)
- Зоран Стэфановіч — біяграфія
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 19 лютага 2024.
- ↑ Стојановић, Милица. “Изабрана управа Удружења драмских писаца Србије, нови председник је Зоран Стефановић” Архівавана 5 лютага 2023., Drama.org.rs, 2023