Еўрапейская кінапрэмія 2019
32-я Еўрапейская кінапрэмія англ.: 32nd European Film Awards | |||
---|---|---|---|
Агульныя звесткі | |||
Дата | 7 снежня 2019 | ||
Месца | Берлін | ||
Вядучы | Анна Бругеман , Айстэ Дыржутэ | ||
Арганізатар | Еўрапейская кінаакадэмія | ||
Узнагароды | |||
Фільм | «Фаварытка» | ||
Рэжысёр |
Ёргас Ланцімас «Фаварытка» |
||
Акцёр |
Антоніа Бандэрас «Боль і слава» |
||
Актрыса |
Алівія Колман «Фаварытка» |
||
Найбольш узнагарод | «Фаварытка» (8) | ||
Найбольш намінацый | «Боль і слава» (5), «Партрэт дзяўчыны ў агні» (5), «Фаварытка» (5) | ||
Афіцыйны сайт кінапрэміі | |||
|
32-я цырымо́нія прысуджэ́ння Еўрапе́йскай кінапрэ́міі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 7 снежня 2019 года ў тэатры «Haus der Berliner Festspiele » у Берліне.
Абранне пераможцаў у асноўных намінацыях адбывалася ў некалькі этапаў. 20 жніўня быў сфарміраваны так званы «доўгі спіс» поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію. У спіс увайшлі 46 фільмаў, вытворчасцю якіх займалася 31 еўрапейская краіна[1]. 9 лістапада на Фестывалі еўрапейскага кіно ў Севільі быў абвешчаны «кароткі спіс» намінантаў у асноўных катэгорыях. Лідарамі па колькасці намінацый сталі кінастужкі «Боль і слава», «Здраднік» і «Я абвінавачваю», адзначаныя чатырма намінацыямі. Па тры намінацыі атрымалі «Партрэт дзяўчыны ў агні» і «Фаварытка»[2]. 19 лістапада былі абвешчаны пераможцы ў васьмі тэхнічных намінацыях[3].
Узнагароды прысуджаліся ў 25 катэгорыях. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам паводле колькасці атрыманых узнагарод стаў гістарычны фільм «Фаварытка», пастаўлены рэжысёрам Ёргасам Ланцімасам[4][5]. Ганаровую ўзнагароду за прыжыццёвыя дасягненні атрымаў нямецкі рэжысёр, сцэнарыст і акцёр Вернер Херцаг[6], прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе была ўганаравана французская актрыса Жульет Бінош[7].
Храналогія падзей
[правіць | правіць зыходнік]Абвяшчэнне намінантаў і пераможцаў будучай кінапрэміі распачалося яшчэ ўлетку 2019 года. Першым вядомым лаўрэтам стаў нямецкі кінарэжысёр, сцэнарыст і акцёр Вернер Херцаг, 13 мая было аб’яўлена, што ён будзе ўганараваны Прэміяй еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні[6][8].
Неўзабаве пачаўся адбор фільмаў для ўдзелу ў асноўных намінацыях кінапрэміі. 20 жніўня 2019 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання. Так званы «доўгі спіс» складаўся з 46 кінастужак вытворчасці 31 еўрапейскай краіны[1]. Пакуль тры з паловай тысячы кінаакадэмікаў былі прыцягнуты да разгляду рэкамендаваных карцін і выбару «кароткіх спісаў» намінантаў, гледачам было прапанавана паўдзельнічаць у выбары свайго фаварыта. Так, 2 верасня 2019 года на афіцыйным сайце Еўрапейскай кінапрэміі пачалося галасаванне, па выніках якога вызначаецца пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый». Намінантамі сталі 12 кінастужак[9].
10 верасня Еўрапейская кінаакадэмія прадставіла новую прэміяльную катэгорыю — «Еўрапейскае дасягненне ў мастацкіх серыялах». Першымі лаўрэатамі ўзнагароды сталі Ахім фон Борыс , Хенрык Хандлёгтэн і Том Тыквер, стваральнікі і рэжысёры серыяла «Вавілон Берлін »[10].
Яшчэ адна ганаровая ўзнагарода была абвешчана 24 верасня 2019 года, Прэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе была прысуджана французскай актрысе Жульет Бінош[7][11]. 26 верасня Рада Еўрапейскай кінаакадэміі прыняла рашэнне дадаць яшчэ два фільмы да спісу поўнаметражных мастацкіх карцін, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію 2019 года. Гэтымі фільмамі сталі карціна Роя Андэрсана «Пра бясконцасць» і праца Рамана Паланскага «Я абвінавачваю»[1]. Яшчэ адзін конкурс, арыентаваны на шырокую аўдыторыю, распачаўся 1 кастрычніка, калі Еўрапейская кінаакадэмія і Гамбургскі кінафестываль абвясцілі пяцёх намінантаў на «Кінапрэмію еўрапейскіх універсітэтаў» (англ.: European University Film Award, EUFA). Да ўдзелу ў выбары пераможцы ў гэтай намінацыі прыцягваецца еўрапейскае студэнцтва[12]. 8 кастрычніка Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс намінантаў на прэмію «Еўрапейскае адкрыццё 2019 — Прыз ФІПРЭСІ». Гэтая ўзнагарода прысуджаецца штогод у межах Еўрапейскай кінапрэміі маладым і шматабяцальным рэжысёрам за першы поўнаметражны фільм. У спіс намінантаў увайшло 6 дэбютных карцін[13][14]. Яшчэ тры намінацыі былі абвешчаны ў другой палове кастрычніка: 15 кастрычніка быў аб’яўлены спіс намінантаў у катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі анімацыйны поўнаметражны фільм», у спіс увайшлі 4 анімацыйныя працы[15][16]; праз тыдзень, 22 кастрычніка, быў апублікаваны спіс намінантаў на «Найлепшы еўрапейскі кароткаметражны фільм», у спіс увайшлі 5 кінастужак[17][18]; і яшчэ праз тыдзень, 29 кастрычніка, былі названы 3 прэтэндэнты на званне «Найлепшай еўрапейскай камедыі»[19].
Намінанты ў асноўных катэгорыях — «Найлепшы еўрапейскі фільм», «Найлепшы еўрапейскі рэжысёр», «Найлепшая еўрапейская актрыса», «Найлепшы еўрапейскі акцёр» і «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст» — традыцыйна былі названы на Фестывалі еўрапейскага кіно ў Севільі. Абвяшчэнне адбылося 9 лістапада, а лідарамі па колькасці намінацый сталі кінастужкі «Боль і слава», «Здраднік» і «Я абвінавачваю», адзначаныя чатырма намінацыямі. Па тры намінацыі атрымалі «Партрэт дзяўчыны ў агні» і «Фаварытка»[2].
Пераможцаў у тэхнічных намінацыях Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла 19 лістапада. Лаўрэаты абіраліся адмысловым журы з васьмі спецыялістаў, асноўваючыся на «доўгім спісе» мастацкіх фільмаў, рэкамендаваным Еўрапейскай кінаакадэміяй. Пераможцы вызначаліся ў васьмі намінацыях: «Найлепшы еўрапейскі аператар», «Найлепшы еўрапейскі мантажор», «Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык», «Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах», «Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму», «Найлепшы еўрапейскі кампазітар», «Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр», «Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах»[20][3].
Яшчэ адна ганаровая ўзнагарода была аб’яўлена 26 лістапада. Лаўрэатам Прэміі Еўрымаж за капрадукцыю стала харвацкая кінапрадзюсарка Анкіца Юрыч Тыліч[21].
32-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі прайшла 7 снежня 2019 года. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам па колькасці атрыманых узнагарод стаў гістарычны фільм «Фаварытка», пастаўлены рэжысёрам Ёргасам Ланцімасам[4][5].
Адбор
[правіць | правіць зыходнік]20 жніўня 2019 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію 2019 года. У спіс увайшлі 46 фільмаў, вытворчасцю якіх займалася 31 еўрапейская краіна[1]. Пазней, 26 верасня Рада Еўрапейскай кінаакадэміі прыняла рашэнне дадаць у гэты спіс яшчэ два фільмы: карціну Роя Андэрсана «Пра бясконцасць» і працу Рамана Паланскага «Я абвінавачваю». Такое дзеянне Рады Еўрапейскай кінаакадэміі адпавядае яе праву дадаткова ўключаць у спіс выдатныя фільмы, прэм’ера якіх адбылася ў перыяд з чэрвеня па верасень бягучага года.
Цырымонія
[правіць | правіць зыходнік]32-я цырымонія ўручэння Еўрапейскай кінапрэміі адбывалася 7 снежня 2019 года. Традыцыйна, як і кожны другі год, цырымонія праходзіла ў Берліне. Месцам правядзення быў абраны тэатр «Haus der Berliner Festspiele». Мастацкім кіраўніком цырымоніі стаў нямецкі кінарэжысёр Дзітрых Бругеман , ён займаўся сцэнарыем і рэжысурай мерапрыемства. Узначалілі цырымонію дзве еўрапейскія актрысы: Анна Бругеман і Айстэ Дыржутэ[70].
Першай узнагародай вечару стала прэмія Найлепшаму еўрапейскаму рэжысёру. На сцэну выйшла польская актрыса Іаанна Куліг і абвясціла пераможцам рэжысёра «Фаварыткі» Ёргаса Ланцімаса, які не быў прысутны на цырымоніі[71]. Затым Найлепшым еўрапейскім анімацыйным фільмам быў абвешчаны «Буньюэль у лабірынце чарапах » рэжысёра Сальвадора Сімы[72].
На сцэну выйшаў украінскі кінарэжысёр і актывіст Алег Сянцоў, які незадоўга да таго быў вызвалены з турмы. Яго прамова выклікала бурныя авацыі[73]. Услед за тым на сцэну выйшлі адразу ўсе лаўрэаты тэхнічных узнагарод, абвешчаных загадзя[74].
Наступная ўзнагарода ўручаецца Селін Ш’яма як Найлепшаму еўрапейскаму сцэнарысту за фільм «Партрэт дзяўчыны ў агні»[75]. Услед за тым намінантаў на званне Найлепшага еўрапейскага акцёра прадставіў дацкі акцёр Клас Банг . Статуэтка адыходзіць Антоніа Бандэрасу за ролю ў фільме «Боль і слава». Акцёр не прысутны на цырымоніі, і яго прамова адбываецца па відэасувязі[76]. Падобная сітуацыя адбываецца і з наступнай узнагародай — Найлепшая еўрапейская актрыса — якую прысуджаюць Алівіі Колман за фільм «Фаварытка». Прэмію атрымоўвае прадзюсар фільма, а прамова актрысы дэманструецца ў запісе[77]. Прэмія за Еўрапейскае адкрыццё года дастаецца фільму «Адрынутыя» рэжысёра Ладжа Лі[78].
Клер Дэні прадставіла лаўрэатку ганаровай прэміі за Еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе — Жульет Бінош. Узнагароджанне суправаджалася відэашэрагам з фрагментамі найлепшых роляў актрысы. У сваёй прамове Бінош адзначыла: «Мастацтва — гэта аддаваць, гэта знаходзіць новае, гэта дзяліцца і гэта адкрываць у нечым новы свет, адкрываць у нечым новае». Яна таксама звярнула ўвагу, што акцёрам варта з вялікай адказнасцю падыходзіць да выбару роляў[79][80]. Затым быў абвешчаны лаўрэат Прыза глядацкіх сімпатый — гэта апынуўся трыумфатар папярэдняй цырымоніі, фільм «Халодная вайна» рэжысёра Паўла Паўлікоўскага[81].
Самым яркім прадстаўленнем вечару стала ўручэнне Прэміі за прыжыццёвыя дасягненні нямецкаму рэжысёру, сцэнарысту і акцёру Вернеру Херцагу. Вядомага сваёй авантурнасцю і эксцэнтрычнасцю, рэжысёра ўшаноўваюць арыяй, у якой на камічны манер апяваюцца яго дасягненні[82][80]. Затым з прачулай прамовай у гонар Херцага выступіў прэзідэнт Еўрапейскай кінаакадэміі Вім Вендэрс[83].
Затым прэмію за Найлепшую камедыю атрымаў фільм «Фаварытка»[84], а Найлепшым дакументальным фільмам была названа карціна «Для Самы » рэжысёраў Ваада Аль-Катыба і Эдварда Уотса[85].
Фіналам цырымоніі стала ўручэнне ўзнагароды за Найлепшы еўрапейскі фільм. Са столі залы спусціўся анёл у залацістым уборы і перадаў канверт рэжысёру Дэвіду Ейтсу , які абвясціў пераможцам фільм «Фаварытка»[86]. Карціна стала бясспрэчным трыумфатарам цырымоніі, забраўшы агулам 8 статуэтак.
Пераможцы і намінанты
[правіць | правіць зыходнік]Ніжэй прыведзены спісы пераможцаў[4] і намінантаў[87]. У межах адной катэгорыі намінанты ўпарадкаваны паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона і прыводзіцца першым.
Узнагароды за фільм
[правіць | правіць зыходнік]Персанальныя ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Тэхнічныя ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]19 лістапада 2019 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла пераможцаў у тэхнічных намінацыях. Пераможцы абіраліся адмысловым журы з васьмі спецыялістаў, асноўваючыся на «доўгім спісе» мастацкіх фільмаў, рэкамендаваным Еўрапейскай кінаакадэміяй. Пераможцы вызначаліся ў васьмі намінацыях: Найлепшы еўрапейскі аператар, Найлепшы еўрапейскі мантажор, Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык, Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах, Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму, Найлепшы еўрапейскі кампазітар, Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр, Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах[20].
Глядацкія ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагарода | Фільм | Рэжысёр(ы) | Краіны-вытворцы | Сп. |
---|---|---|---|---|
Прыз глядацкіх сімпатый за найлепшы еўрапейскі фільм | «Халодная вайна» | Павел Паўлікоўскі | , , | [108] |
«Mamma Mia! Гэта зноў мы » | Олівер Паркер | [109] | ||
«Боль і слава» | Педра Альмадовар | [28] | ||
«Вялікае купанне » | Жыль Лелуш | [110] | ||
«Дзяўчына » | Лукас Донт | , | [111] | |
«Догмэн» | Матэа Гаронэ | , | [112] | |
«Журнал 64 » | Крыстафер Боэ | [113] | ||
«Карміцелька » | Нора Тумі | , , | [114] | |
«Мяжа» | Алі Абасі | , | [115] | |
«Фаварытка» | Ёргас Ланцімас | , | [65] | |
«Фантастычныя істоты: Злачынствы Грындэльвальда» | Дэвід Ейтс | , | [116] | |
«Шчаслівы Лазар» | Алічэ Рарвахер | , , , | [117] | |
Кінапрэмія еўрапейскіх універсітэтаў | «Партрэт дзяўчыны ў агні» | Селін Ш’яма | [53] | |
«А потым мы танцавалі» | Леван Акін | , , | [24] | |
«Бог існуе, яе імя — Петрунья » | Тэона Стругар Мітэўска | , , , , | [27] | |
«Піранні » | Клаўдзіа Джаванезі | [54] | ||
«Разбуральніца сістэмы» | Нора Фінгшайдт | [56] |
Ганаровыя ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць узнагарод, атрыманых фільмам, можа быць большай за колькасць намінацый, бо тэхнічныя ўзнагароды прысуджаюцца без папярэдняга намініравання.
Фільмы, што атрымалі некалькі намінацый
|
Фільмы, што атрымалі хаця б адну ўзнагароду
|
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Калі 9 лістапада 2019 года былі абвешчаны намінанты ў асноўных катэгорыях, адным з лідараў прэміяльнай гонкі стаў фільм «Я абвінавачваю», адзначаны ў чатырох намінацыях, у тым ліку за Найлепшы еўрапейскі фільм. Шэраг французскіх феміністак і прафесіяналаў кінаіндустрыі, у тым ліку Разана Аркет?!, Андрэа Бесконд , Эрык Метае , Амандзін Гэй , Катрын Заўлаў, выступілі з прапановай выключыць карціну з барацьбы за ўзнагароды. Такая рэакцыя была выклікана тым, што абвяшчэнне намінацыі адбылося ўсяго праз некалькі дзён пасля навіны, што актрыса Валянціна Манье была нібыта згвалтавана Паланскім у 1975 годзе. Гісторыя была апублікавана ў газеце «Le Parisien » і была пацверджана тагачаснымі сведкамі. Група накіравала запыт дырэктару «EFA Production» Марыён Дорынг і сябрам журы, сярод якіх Надзя Бен Рашыд , Ваня Чэрнюл , Анэт Фокс , Эймер Ні Маалдомнай , Герда Кукук , Артур Пінейра , Гісле Твейта , Іштван Вадзя[118]. Тым не менш, намінацыі не былі скасаваныя.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Vassilis Economou. 48 feature films selected for the European Film Awards (англ.). Сайт «Cineuropa» (26 верасня 2019). Праверана 14 студзеня 2023.
- ↑ а б David González. Almodóvar, Bellocchio, Polanski and Lanthimos top European Film Awards nominations (англ.). Сайт «Cineuropa» (9 лістапада 2019). Праверана 14 студзеня 2023.
- ↑ а б First eight EFA winners announced (англ.). Сайт «Cineuropa» (19 лістапада 2019). Праверана 14 студзеня 2023.
- ↑ а б в 2019 (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2020. Праверана 6 сакавіка 2022.
- ↑ а б The Favourite conquers hearts at a politically engaged European Film Awards ceremony (англ.). Сайт «Cineuropa» (9 снежня 2019). Праверана 8 студзеня 2023.
- ↑ а б в EFA Honours Werner Herzog (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (13 мая 2019). Праверана 8 жніўня 2019.
- ↑ а б в EFA Honours Juliette Binoche (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (24 верасня 2019). Праверана 24 верасня 2019.
- ↑ European Film Awards to honour Werner Herzog (англ.). Сайт «Cineuropa» (13 мая 2019). Праверана 9 студзеня 2023.
- ↑ EFA opens vote for People's Choice Award (англ.). Сайт «Cineuropa» (2 верасня 2019). Праверана 9 студзеня 2023.
- ↑ EFA honours TV series Babylon Berlin (англ.). Сайт «Cineuropa» (10 верасня 2019). Праверана 9 студзеня 2023.
- ↑ EFA honours Juliette Binoche (англ.). Сайт «Cineuropa» (24 верасня 2019). Праверана 14 студзеня 2023.
- ↑ Nominations for European University Film Award (EUFA) (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (1 кастрычніка 2019). Праверана 8 кастрычніка 2019.
- ↑ Six Debut Films Nominated (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (8 кастрычніка 2019). Праверана 8 кастрычніка 2019.
- ↑ Six debut films nominated for the European Film Awards (англ.). Сайт «Cineuropa» (8 кастрычніка 2019). Праверана 14 студзеня 2023.
- ↑ Four Animation Films Nominated (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (15 кастрычніка 2019). Праверана 25 кастрычніка 2019.
- ↑ Four animation films nominated for the European Film Awards (англ.). Сайт «Cineuropa» (16 кастрычніка 2019). Праверана 14 студзеня 2023.
- ↑ Five Short Films Nominated (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (22 кастрычніка 2019). Праверана 25 кастрычніка 2019.
- ↑ Five short films nominated for the European Film Awards (англ.). Сайт «Cineuropa» (22 кастрычніка 2019). Праверана 14 студзеня 2023.
- ↑ Three comedies nominated for the European Film Awards (англ.). Сайт «Cineuropa» (29 кастрычніка 2019). Праверана 14 студзеня 2023.
- ↑ а б Jury Unveils First Eight EFA Winners (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі (19 лістапада 2019). Праверана 19 лістапада 2019.
- ↑ а б Eurimages to award Ankica Jurić Tilić at the EFAs (англ.). Сайт «Cineuropa» (26 лістапада 2019). Праверана 28 лютага 2023.
- ↑ YESTERDAY (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 25 кастрычніка 2019.
- ↑ а б в LES MISERABLES (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ а б AND THEN WE DANCED (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 22 жніўня 2019.
- ↑ OLEG (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ A WHITE, WHITE DAY (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 21 жніўня 2019.
- ↑ а б GOD EXISTS, HER NAME IS PETRUNIJA (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 жніўня 2019.
- ↑ а б в PAIN AND GLORY (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ DIRTY GOD (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 жніўня 2019.
- ↑ WEREWOLF (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 25 кастрычніка 2019.
- ↑ SORRY WE MISSED YOU (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 8 кастрычніка 2019.
- ↑ HIGH LIFE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 9 лістапада 2019.
- ↑ GUNDERMANN (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 9 лістапада 2019.
- ↑ HOMEWARD (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 9 лістапада 2019.
- ↑ DAFNE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 жніўня 2019.
- ↑ NON FICTION (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ JOY (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ CLERGY (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 жніўня 2019.
- ↑ BEANPOLE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 22 жніўня 2019.
- ↑ а б THE TRAITOR (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 25 кастрычніка 2019.
- ↑ QUEEN OF HEARTS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 8 кастрычніка 2019.
- ↑ THE REALM (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 25 кастрычніка 2019.
- ↑ TWIN FLOWER (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 25 кастрычніка 2019.
- ↑ BAD POEMS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 22 жніўня 2019.
- ↑ YOUNG AHMED (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 25 кастрычніка 2019.
- ↑ LITTLE JOE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ "I DO NOT CARE IF WE GO DOWN IN HISTORY AS BARBARIANS" (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 21 жніўня 2019.
- ↑ BY THE GRACE OF GOD (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 22 жніўня 2019.
- ↑ MR. JONES (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ IT MUST BE HEAVEN (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ A TWELVE-YEAR NIGHT (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 21 жніўня 2019.
- ↑ JUMPMAN (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ а б PORTRAIT OF A LADY ON FIRE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 8 кастрычніка 2019.
- ↑ а б PIRANHAS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 8 кастрычніка 2019.
- ↑ ABOUT ENDLESSNESS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 8 кастрычніка 2019.
- ↑ а б в SYSTEM CRASHER (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 8 кастрычніка 2019.
- ↑ THE WHISTLERS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 25 кастрычніка 2019.
- ↑ A TALE OF THREE SISTERS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 21 жніўня 2019.
- ↑ SIBEL (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 8 кастрычніка 2019.
- ↑ SYNONYMS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 25 кастрычніка 2019.
- ↑ SONS OF DENMARK (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 8 кастрычніка 2019.
- ↑ CHAINED (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 22 жніўня 2019.
- ↑ а б TEL AVIV ON FIRE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 25 кастрычніка 2019.
- ↑ ALL GOOD (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 21 жніўня 2019.
- ↑ а б в г THE FAVOURITE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ STITCHES (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 25 кастрычніка 2019.
- ↑ FIRE WILL COME (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 жніўня 2019.
- ↑ а б AN OFFICER AND A SPY (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 8 кастрычніка 2019.
- ↑ I WAS AT HOME, BUT (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 9 лістапада 2019.
- ↑ EFA 2019 | Introduction (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 28 лютага 2023.
- ↑ Yorgos Lanthimos - European Director 2019. Сайт «YouTube». Праверана 2023-03-04.
- ↑ BUÑUEL IN THE LABYRINTH OF THE TURTLES - European Animated Feature Film 2019. Сайт «YouTube». Праверана 2023-03-04.
- ↑ Oleg Sentsov at #efa2019. Сайт «YouTube». Праверана 2023-03-04.
- ↑ Excellence Awards 2019. Сайт «YouTube». Праверана 2023-03-05.
- ↑ Céline Sciamma - European Screenwriter 2019. Сайт «YouTube». Праверана 2023-03-05.
- ↑ Antonio Banderas - European Actor 2019. Сайт «YouTube». Праверана 2023-03-05.
- ↑ Olivia Colman - European Actress 2019. Сайт «YouTube». Праверана 2023-03-14.
- ↑ LES MISÉRABLES - European Discovery 2019. Сайт «YouTube». Праверана 2023-03-14.
- ↑ Juliette Binoche - European Achievement in World Cinema. Сайт «YouTube». Праверана 2023-03-14.
- ↑ а б Stefan Pape. The Favourite wins big at the 32nd European Film Awards (англ.). Сайт «The Hot Corn» (9 снежня 2019). Праверана 16 сакавіка 2023.
- ↑ COLD WAR - EFA People’s Choice Award 2019. Сайт «YouTube». Праверана 2023-03-14.
- ↑ Aria to Werner Herzog - #EFA2019. Сайт «YouTube». Праверана 2023-03-15.
- ↑ Werner Herzog - EFA Lifetime Achievement Award. Сайт «YouTube». Праверана 2023-03-15.
- ↑ THE FAVOURITE - European Comedy 2019. Сайт «YouTube». Праверана 2023-03-16.
- ↑ FOR SAMA - European Documentary 2019. Сайт «YouTube». Праверана 2023-03-16.
- ↑ THE FAVOURITE - European Film 2019. Сайт «YouTube». Праверана 2023-03-16.
- ↑ 2019 Nominations (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2020. Праверана 6 сакавіка 2022.
- ↑ DITTE & LOUISE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 9 лістапада 2019.
- ↑ ANIARA (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 26 лістапада 2022.
- ↑ ATLANTICS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 26 лістапада 2022.
- ↑ IRINA (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 26 лістапада 2022.
- ↑ RAY & LIZ (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 26 лістапада 2022.
- ↑ BLIND SPOT (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 26 лістапада 2022.
- ↑ FOR SAMA (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 28 лістапада 2022.
- ↑ THE DISAPPEARANCE OF MY MOTHER (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 28 лістапада 2022.
- ↑ HONEYLAND (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 28 лістапада 2022.
- ↑ PUTIN'S WITNESSES (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 28 лістапада 2022.
- ↑ SELFIE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 28 лістапада 2022.
- ↑ BUÑUEL IN THE LABYRINTH OF THE TURTLES (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 28 лістапада 2022.
- ↑ THE SWALLOWS OF KABUL (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 28 лістапада 2022.
- ↑ MARONA'S FANTASTIC TALE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 28 лістапада 2022.
- ↑ I LOST MY BODY (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 28 лістапада 2022.
- ↑ THE CHRISTMAS GIFT (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 снежня 2022.
- ↑ THE MARVELOUS MISADVENTURES OF THE STONE LADY (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 снежня 2022.
- ↑ WATERMELON JUICE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 снежня 2022.
- ↑ RECONSTRUCTION (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 снежня 2022.
- ↑ DOGS BARKING AT BIRDS (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 13 снежня 2022.
- ↑ COLD WAR (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ MAMMA MIA! HERE WE GO AGAIN (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ SINK OR SWIM (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ GIRL (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ DOGMAN (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ THE PURITY OF VENGEANCE (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ THE BREADWINNER (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ BORDER (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ FANTASTIC BEASTS: THE CRIMES OF GRINDELWALD (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ HAPPY AS LAZZARO (англ.). Сайт Еўрапейскай кінапрэміі. Праверана 23 верасня 2019.
- ↑ Rhonda Richford. Rosanna Arquette, Andrea Bescond Call on European Film Awards to Pull Roman Polanski’s Nominations (англ.). Сайт «The Hollywood Reporter» (2 снежня 2019). Праверана 23 лістапада 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 32-я Еўрапейская кінапрэмія на сайце Еўрапейскай кінапрэміі (англ.)
- 32-я Еўрапейская кінапрэмія на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Намінанты і пераможцы на сайце Еўрапейскай кінаакадэміі
- Намінанты і пераможцы на сайце «Cineuropa »
- Намінанты і пераможцы на сайце «Deadline Hollywood»
- Намінанты і пераможцы на сайце «Variety»
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |