Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Джон Конрадс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Конрадс
лат.: Jānis Konrads
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні лат.: Jānis Konrads
Спецыялізацыя плаванне[d][3]
Нарадзіўся 21 мая 1942(1942-05-21)
Памёр 25 красавіка 2021(2021-04-25)[1] (78 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 179 см
Вага 84 кг[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Конрадс (англ.: John Konrads; 21 мая 1942, Рыга — 25 красавіка 2021, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі плывец латвійскага паходжання, чэмпіён летніх алімпійскіх гульняў 1960 года на дыстанцыі 1500 метраў вольным стылем.

Нарадзіўся 21 мая 1942 года ў Рызе ў сям’і Яніса і Эльзы Конрадсаў. У час Другой Сусветнай вайны, у жніўні 1944 года, перад надыходам савецкага войска на Рыгу, разам з сям’ёй эміграваў у Германію. У 1949 годзе, пасля адмовы амерыканскіх уладаў у іміграцыйнай візе ЗША, сям’я Конрадс пераехала ў Аўстралію, у мігранцкі цэнтр у невялікім горадзе Еранквінціс ў Новым Паўднёвым Уэльсе.

Пачаў займацца плаваннем пад кіраўніцтвам трэнера Дональда Талбата. Быў адабраны ў рэзерв зборнай Аўстраліі на летнія Алімпійскія гульні 1956 гады ў Мельбурне, але ўдзелу ў гульнях не прыняў. На Гульнях Садружнасці нацый у 1958 годзе ў Кардыфе стаў трохразовым чэмпіёнам у плаванні вольным стылем — на дыстанцыях 440 і 1650 ярдаў і ў эстафеце 4×220 ярдаў. Падчас падрыхтоўкі да наступных Алімпійскіх гульняў 1960 года ў Рыме ўсталяваў 8 сусветных рэкордаў на розных дыстанцыях ад 200 м да 1650 ярдаў[2].

У складзе зборнай Аўстраліі прыняў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года ў Рыме. На дыстанцыі 1500 м вольным стылем стаў алімпійскім чэмпіёнам з новым алімпійскім рэкордам. Таксама заваяваў два бронзавыя медалі — на дыстанцыі 400 м вольным стылем і ў эстафеце 4×200 м вольным стылем разам з Джонам Дэвітам, Мары Роўз і Дэвідам Дзіксанам.

У 1961—1963 гадах навучаўся ва ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Прайшоў кваліфікацыю на Алімпійскія гульні 1964 года ў Токіа ў эстафету 4x200 м вольным стылем, але не ўдзельнічаў у спаборніцтвах і фактычна сышоў з плавання ў тым жа годзе ва ўзросце 22 гадоў.

Зноскі