Джанга вызвалены
Джанга вызвалены | |
---|---|
Django Unchained | |
Жанр | спагеці-вестэрн, blaxploitation, камедыя |
Рэжысёр | Квенцін Таранціна |
Прадзюсар |
Рэджынальд Хадлін Стэйсі Шэр Пілар Савонэ |
Сцэнарыст | Квенцін Таранціна |
У галоўных ролях |
Джэймі Фокс Крыстаф Вальц |
Аператар | Роберт Рычардсан |
Кампазітар | Эніа Марыконэ і іншыя (гл. Саўндтрэк) |
Кінакампанія |
вытворчасць: The Weinstein Company, Columbia Pictures, Brown 26 Productions, Double Feature Films, Super Cool Man Shoe Too; пракат: Sony Pictures Entertainment |
Працягласць | 165 хвіл. |
Бюджэт | 100 млн $[1] |
Зборы | 425 368 238 $[1] |
Краіна | ЗША |
Мова |
англійская нямецкая |
Год | 2012 |
IMDb | ID 1853728 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Джанга вызвалены» (англ.: Django Unchained) — мастацкі фільм рэжысёра Квенціна Таранціна ў жанры спагеці-вестэрн[2][3][4][5]. Галоўную ролю выконвае Джэймі Фокс, у вобраз яго ключавога напарніка пераўвасобіўся Крыстаф Вальц.
Карціна, якая паўплывала на Таранціна пры стварэнні «Джанга вызваленага», — італьянскі вестэрн «Джанга». Галоўную ролю там выканаў Франка Нера, які ненадоўга з’яўляецца і ў Таранціна. Сусветная прэм'ера адбылася 25 снежня 2012 года[6][7]. Яшчэ да афіцыйнай прэм'еры некаторыя крытыкі, якія ўжо пабачылі новы праект Таранціна, уключылі яго ва ўласныя спісы найлепшых фільмаў года[8][9].
Крыстаф Вальц і Леанарда Дзі Капрыа за свае акцёрскія працы былі ганараваны некалькімі прэміямі супольнасцей кінакрытыкаў з усяго ЗША, а сама карціна была высунута ў чатырох намінацыях на «Залаты глобус», уключаючы за найлепшы драматычны фільм года. Перамагла ў дзвюх катэгорыях: «Найлепшая мужчынская роля другога плана» для Крыстафа Вальца і «Найлепшы сцэнарый» для Квенціна Таранціна. На 85-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» карціна была прадстаўлена да атрымання пяці статуэтак, уключаючы за найлепшы фільм года[10], і выйграла ў тых жа катэгорыях, што і на «Залатым глобусе» — «Найлепшая мужчынская роля другога плана» ў Крыстафа Вальца і «Найлепшы сцэнарый» у Квенціна Таранціна.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны слоган фільма: «Яны забралі яго свабоду. Ён забярэ ў іх усё» |
Дзеянне фільма пачынаецца ў 1858 годзе, за тры гады да пачатку Грамадзянскай вайны. Двое братоў-рабагандляроў гоняць набытых імі на аўкцыёне ў Тэхасе пецярых чарнаскурых рабоў-мужчын на Далёкі Поўдзень. Сярод рабоў знаходзіцца Джанга (Джэймі Фокс), які ў пакаранне за ўцёкі быў высечаны пугай і прададзены папярэднім гаспадаром на аўкцыёне асобна ад яго жонкі Брумхільды (Кэры Вашынгтан). Уначы ў лесе група сустракаецца з доктарам Кінгам Шульцам (Крыстаф Вальц), імігрантам з Германіі і паляўнічым за галовамі, якія выкарыстоўваюць сваю былую прафесію дантыста[11][12] як прыкрыццё. Шульц жадае выкупіць Джанга і, атрымаўшы адмову, забівае аднаго з братоў Спек, а другога са зламанай нагой пакідае на разарванне вызваленым рабам.
Доктар паведамляе Джанга, што адшукаў яго, каб той дапамог яму апазнаць траіх братоў Брытлаў — крыважэрных забойцаў, якія раней служылі наглядчыкамі на той жа плантацыі, дзе калісьці працаваў Джанга. Ва ўзнагароду за дапамогу доктар абяцае цалкам вызваліць Джанга з рабства і заплаціць 75 долараў.
Шульц і Джанга адшукваюць братоў у размешчаным непадалёк памесце «Вялікага папы» Спенсера Бенета (Дон Джонсан), дзе Джанга знаходзіць і забівае дваіх членаў банды, а падаспелы Шульц прыстрэльвае трэцяга. Джанга нечакана праяўляе небывалы спрыт у абыходжанні з агнястрэльнай зброяй, і пасля забойства братоў Брытлаў Шульц робіць яму прапанову супрацоўнічаць з ім у паляванні на асабліва небяспечных злачынцаў і дапамагчы ў пошуку Брумхільды, якую Джанга прымае.
На працягу суровай зімы Шульц і Джанга высочваюць і знішчаюць небяспечных злачынцаў і зарабляюць гэтым немалую суму грошай. Увесну Шульц пазнае месцазнаходжанне Брумхільды — Кэндыленд, асабняк абаяльнага і адначасова цынічнага і жорсткага рабаўладальніка Кэлвіна Кэндзі (Леанарда Дзі Капрыа). Кэндзі любіць забаўляцца, прымушаючы сваіх рабоў біцца адзін з адным да смерці на паркеце перад камінам. Спадарожнікі накіроўваюцца туды пад відам вядомых пакупнікоў байцоў, навучаных біцца да смерці.
Пасля недоўгачасовых перамоў Шульц абяцае 12 тысяч долараў (велізарныя грошы па тых часах) за аднаго з найлепшых байцоў, якія належаць Кэндзі. Падчас паездкі па плантацыі да асабняка Кэндзі ў Місісіпі спадарожнікі становяцца сведкамі сцэны, калі па капрызе Кэндзі сабакі загрызаюць да смерці беглага раба-байца па імі д'Артаньян.
Узгадніўшы куплю байца па імі Эскімос Джо за 12 тысяч долараў, Шульц збіраецца нібы заадно прапанаваць за некалькі сот долараў выкупіць у Кэндзі і Брумхільду, якая калісьці выхоўвалася ў сям'і эмігрантаў з Германіі, сцвярджаючы, што яна дапаможа яму зладзіць з настальгяй па звыклай нямецкай мове. Павышаная цікавасць і ўвага да звычайнай чорнай рабыні прымушае Стывена (Сэмюэл Л. Джэксан), чарнаскурага прыслужніка Кэлвіна, западозрыць нешта нядобрае. Ён паведамляе гаспадару пра тое, што насамрэч Джанга знаёмы з Брумхільдай і госці спрабуюць яго абдурыць. Раз'юшаны Кэндзі хапае Брумхільду і заяўляе доктару, што яна з’яўляецца яго ўласнасцю, з якой ён можа рабіць усё што пажадае. Кэндзі пагражае забіць яе малатком, калі яна не будзе зараз жа выкуплена за тыя ж 12 тысяч долараў, і Шульц вымушана яе купляе.
Падчас урачыстага афармлення дакументаў аб продажы Брумхільды засмучаны Шульц успамінае ўсе тыя жахі, якія бачыў у Кэндылендзе. Ён паведамляе Кэндзі — які мае рэпутацыю франкафіла — пра тое, што пісьменнік Аляксандр Дзюма меў чарнаскурых продкаў. Тады Кэндзі спрабуе зняважыць Шульца яшчэ больш, настойваючы на поціску рукі ў знак завяршэння здзелкі. Доктар спачатку адмаўляецца, але затым усё ж падыходзіць да Кэндзі і, не вытрымаўшы, раптам прыстрэльвае яго са схаванага дэрынджара, за што расплачваецца жыццём ад рук целаахоўніка Кэндзі.
Пачынаецца жорсткая перастрэлка, падчас якой Джанга забівае многіх людзей Кэндзі, але ў выніку здаецца, калі ворагі пагражаюць застрэліць Брумхільду. У пакаранне сястра Кэлвіна Кэндзі па савеце Стывена адпраўляе Джанга на пажыццёвае рабства ў жудасную каменяломню, але таму ўдаецца бегчы, ашукаўшы і забіўшы сваіх канваіраў. Вярнуўшыся ў Кэндыленд са зброяй у руках, ён забівае астатніх белых памагатых Кэлвіна і яго сястру, вызваляе Брумхільду і, затым, прастрэліўшы калены Стывену, пакідае таго ляжаць у асабняку Кэлвіна, які відовішчна ўзрываецца з дапамогай дынаміту.
Пасля фінальных тытраў ёсць секундная «пасхалка» «Who was that nigger?!».
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]
|
|
Стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]У красавіку 2007 года ў інтэрв'ю брытанскай газеце The Daily Telegraph рэжысёр Квенцін Таранціна распавёў, што хацеў бы даследаваць штосьці такое, што яшчэ нікім талкова не даследавалася[23]:
Я хачу зрабіць фільм пра жудасныя старонкі гісторыі Амерыкі, звязаныя з рабствам, прычым хачу зрабіць гэта ў жанры спагеці-вестэрна. Я паспрабую мець справу з тым, з чым Амерыка яшчэ не мела справы, таму што яна сарамаціцца гэтага, і іншыя пра гэта не гавораць, бо лічаць, што не маюць на гэта права.Арыгінальны тэкст (англ.)I want to explore something that really hasn’t been done. I want to do movies that deal with America’s horrible past with slavery and stuff but do them like spaghetti westerns, not like big issue movies. I want to do them like they’re genre films, but they deal with everything that America has never dealt with because it’s ashamed of it, and other countries don’t really deal with because they don’t feel they have the right to.
Пазней стала вядома, што Таранціна зніме фільм «Джанга вызвалены». Ён сканчае сцэнарый 26 красавіка 2011 года і перадае яго The Weinstein Company[24].
Доўгі час хадзілі чуткі, што галоўную ролю ў карціне выканае Уіл Сміт[25], але той адмовіўся. Акцёр і рэжысёр не сышліся ў меркаванні наконт таго, хто павінен забіць Кэлвіна Кэндзі. Уіл Сміт настойваў на тым, што гэта павінен зрабіць Джанга, Квенцін Таранціна патрабаваў, каб гэта зрабіў менавіта доктар Шульц, бо забойства Кэлвіна Кэндзі Джанга было б расцэнена як звычайная помста, але забойства «белага» «белым» нясе ў сабе фундаментальны сэнс змяненняў, у чым потым і выразілася «вайна белых» — Грамадзянская вайна ў ЗША 1861—1865 гадоў і вызваленне ад рабства. Пасля прагляду Уіл выказаў сваё захапленне фільмам. Былі і іншыя прэтэндэнты — Ідрыс Эльба, Крыс Такер[26] і Тэрэнс Ховард, якія таксама не змаглі сыграць у фільме. У выніку ролю Джанга выканаў Джэймі Фокс[27].
На ролі другога плана былі заяўлены Крыстаф Вальц, Леанарда Дзі Капрыа[14][15], Кэры Вашынгтон, Сэмюэл Л. Джэксан[28], Энтані Лапалья[29][30], Джозеф Гордан-Левіт, Саша Баран Коэн[31] і некаторыя іншыя. Першыя часы хадзілі чуткі, што ролю персанажа па імі Эйс Вудзі сыграе Кевін Костнер[32], аднак ён адмовіўся[33] і Таранціна хутка знайшоў яму замену — Курта Расела[34]. Тым не менш, у пачатку мая 2012 стала вядома, што Курт Расел, Саша Баран Коэн і Энтані Лапалья таксама пакінулі праект[35].
Падчас здымак адной са сцэн Дзі Капрыа парэзаў руку аб шклянку, але адыграў, быццам так і было задумана, чым захапіў рэжысёра, таму што эпізод атрымаўся вельмі магутным. У фільме прыняў удзел італьянскі акцёр Франка Нера, выканаўшы эпізадычную ролю Амерыга Васепі, з іранічнай спасылкай да яго ролі ў фільме «Джанга» Серджа Карбучы: калі Джанга прадстаўляецца: «Д-Джанга», дадаючы пры гэтым: «„Д“ не вымаўляецца», герой Нера ўсміхаецца і кажа: «Я ў курсе».
«Джанга» — першы фільм Таранціна без мантажора Салі Менке, якая памерла ў 2010 годзе. Фільм быў змантаваны Фрэдам Раскінам, які працаваў памочнікам мантажора ў дзвюх частках «Забіць Біла»[36].
Сіні касцюм, які Джанга абраў сабе, калі выконваў ролю слугі Шульца, быў натхнёны карцінай Томаса Гейнсбара «Хлопчык у блакітным», напісанай у 1770 годзе[37].
У момант, калі падчас начнога рэйду вершнікі адыходзяць пасля выбуху воза, і адзін з іх падае з каня, раздаецца крык Вільгельма.
Саўндтрэк
[правіць | правіць зыходнік]Кампазіцыі 100 Black Coffins, Who Did That to You?, Freedom і Ancora Qui былі высунуты на прэмію «Оскар», але ў шорт-ліст так і не ўвайшлі[38].
Django Unchained: Original Motion Picture Soundtrack | |
---|---|
Саўндтрэк Эніа Марыконэ, Луіса Бакалава і іншых | |
Дата выпуску | 18 снежня 2012 |
Запісаны | 2012 |
Жанр | blaxploitation film[d], вестэрн[d][39][40][…] і драматычны фільм |
Працягласць | 54:21 |
Прадзюсар | Холі Адамс, Рэджынальд Хадлін, Пілар Савонэ, Стэйсі Шэр, Квенцін Таранціна, Том Уэлі |
Краіна | ЗША |
Лэйбл | Universal Republic |
|
|
№ | Назва | Працягласць |
---|---|---|
1. | «Winged» | 0:08 |
2. | «Django» (Луіс Бакалаў) | 2:54 |
3. | «The Braying Mule (From Two Mules for Sister Sara)» (Эніа Марыконэ) | 2:33 |
4. | «In That Case, Django, After You» | 0:38 |
5. | «Lo Chiamavano King (His Name Is King)» (Луіс Бакалаў) | 1:58 |
6. | «Freedom» (Элейна Бойнтан, Энтані Хэмілтан, Келвін Вутэн) | 3:56 |
7. | «Five-Thousand-Dollar Nigga's and Gummy Mouth Bitches» | 0:56 |
8. | «La Corsa (2nd Version)» (Луіс Бакалаў) | 2:18 |
9. | «Sneaky Schultz and the Demise of Sharp» | 0:34 |
10. | «I've Got a Name» (Чарлз Фокс, Норман Гімбл) | 3:15 |
11. | «Day of Anger» (Рыц Арталані) | 3:05 |
12. | «100 Black Coffins» (Джэймі Фокс) | 3:43 |
13. | «Nicaragua» (Джэры Голдсміт) | 3:29 |
14. | «Hildi's Hot Box» | 1:16 |
15. | «Sister Sara's Theme [From Two Mules for Sister Sara]» (Эніа Марыконэ) | 1:27 |
16. | «Ancora Qui» (Эніа Марыконэ, Эліза Тофалі) | 5:08 |
17. | «Unchained (The Payback/Untouchable)» (Тупак Шакур, Джэймс Браўн) | 2:51 |
18. | «Who Did That to You?» (Пол Эпварт, Джон Стывенс) | 3:48 |
19. | «Too Old to Die Young» (Дэгі Лег) | 3:43 |
20. | «Stephen the Poker Player» | 1:02 |
21. | «Un Monumento» (Эніа Марыконэ) | 2:31 |
22. | «Six Shots Two Guns» | 0:05 |
23. | «Trinity (Titoli)» (Франка Мікаліці, Л. Стот) | 3:03 |
- Кампазіцыі, выкарыстаныя ў фільме, але не якія ўвайшлі ў афіцыйны склад саўндтрэка
№ | Назва | Працягласць |
---|---|---|
1. | «Rito Finale» (Эніа Марыконэ) | 3:08 |
2. | «Norme Con Ironie» (Эніа Марыконэ) | 3:58 |
3. | «Town of Silence (2nd Version)» (Луіс Бакалаў) | 1:22 |
4. | «Gavotte» (Грэйс Колінс) | 0:42 |
5. | «Town of Silence» (Луіс Бакалаў) | 1:34 |
6. | «Рэквіем Вердзі» (Масаміці Амана, Варшаўскі філарманічны аркестр) | 6:37 |
7. | «The Big Risk» (Эніа Марыконэ) | 1:02 |
8. | «Minacciosamente Lontano» (Эніа Марыконэ) | 2:43 |
9. | «Blue Dark Waltz» (Луіс Бакалаў) | 1:08 |
10. | «Да Элізы» (Эшлі Томан) | 3:23 |
11. | «Freedom (Motherless Child)» (Рычы Хейвенс) | 5:08 |
12. | «Ain't No Grave (Black Opium Remix)» (Джоні Кэш) | 3:02 |
13. | «Dopo la congiura» (Эніа Марыконэ) | 2:00 |
14. | «Short Change Hero» (The Heavy) | 4:00 |
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Даныя па матэрыялах сайта Internet Movie Database[41]:
Узнагароды і намінацыі | ||||
---|---|---|---|---|
Узнагарода | Катэгорыя | Намінант | Вынік | |
Галівудскі кінафестываль | «Найлепшы сцэнарый» | Квенцін Таранціна | Перамога | |
Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША | «Найлепшая мужчынская роля другога плана» | Леанарда Дзі Капрыа | Перамога | |
Уключэнне ў спіс дзесяці найлепшых фільмаў года | Перамога | |||
Таварыства кінакрытыкаў Бостана | «Найлепшая мужчынская роля другога плана» | Крыстаф Вальц | Намінацыя | |
«Найлепшая музыка» | Намінацыя | |||
Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса | «Найлепшая мужчынская роля другога плана» | Крыстаф Вальц | Намінацыя | |
Асацыяцыя кінакрытыкаў Вашынгтона | «Найлепшая мужчынская роля другога плана» | Леанарда Дзі Капрыа | Намінацыя | |
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» | Квенцін Таранціна | Намінацыя | ||
Таварыства кінакрытыкаў Сан-Дыега | «Найлепшы фільм» | Намінацыя | ||
«Найлепшы акцёрскі склад» | Намінацыя | |||
«Найлепшая мужчынская роля другога плана» | Крыстаф Вальц | Перамога | ||
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» | Квенцін Таранціна | Намінацыя | ||
«Найлепшая аператарская праца» | Роберт Рычардсан | Намінацыя | ||
Амерыканскі інстытут кінамастацтва | Уключэнне ў спіс дзесяці найлепшых фільмаў года | Перамога | ||
«Выбар крытыкаў» | «Найлепшы фільм» | Намінацыя | ||
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» | Квенцін Таранціна | Перамога | ||
Таварыства кінакрытыкаў Сент-Луіса | «Найлепшы фільм» | Намінацыя | ||
«Найлепшая рэжысёрская праца» | Квенцін Таранціна | Намінацыя | ||
«Найлепшая мужчынская роля» | Джэймі Фокс | Намінацыя | ||
«Найлепшая мужчынская роля другога плана» | Крыстаф Вальц | Перамога | ||
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» | Квенцін Таранціна | Намінацыя | ||
«Найлепшая музыка» | Перамога (сумесна з фільмам «Каралеўства поўнага месяца») | |||
«Найлепшая аператарская праца» | Роберт Рычардсан | Намінацыя | ||
«Найлепшая сцэна» | Перамога (сумесна з фільмамі «Хічкак», «Немагчымае» і «Майстар») | |||
«Залаты глобус» | «Найлепшы драматычны фільм» | Намінацыя | ||
«Найлепшая рэжысёрская праца» | Квенцін Таранціна | Намінацыя | ||
«Найлепшая мужчынская роля другога плана» | Крыстаф Вальц | Перамога | ||
Леанарда Дзі Капрыа | Намінацыя | |||
«Найлепшы сцэнарый» | Квенцін Таранціна | Перамога | ||
Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага | «Найлепшая мужчынская роля другога плана» | Леанарда Дзі Капрыа | Намінацыя | |
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» | Квенцін Таранціна | Намінацыя | ||
Прэмія Гільдыі прадзюсараў ЗША | «Найлепшае прадзюсаванне поўнаметражнага мастацкага фільма» | Рэджынальд Хадлін, Пілар Савонэ, Стэйсі Шэр | Намінацыя | |
Гільдыя мастакоў-пастаноўшчыкаў ЗША | «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка ў гістарычным фільме» | Дж. Майкл Рыва | Намінацыя | |
Аўстралійская акадэмія кіно і тэлебачання | «Найлепшы сцэнарый» | Квенцін Таранціна | Намінацыя | |
BAFTA | «Найлепшая рэжысура» | Квенцін Таранціна | Намінацыя | |
«Найлепшая мужчынская роля другога плана» | Крыстаф Вальц | Перамога | ||
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» | Квенцін Таранціна | Перамога | ||
«Найлепшы мантаж» | Фрэд Раскін | Намінацыя | ||
«Найлепшы гук» | Намінацыя | |||
«Оскар» | «Найлепшы фільм» | Намінацыя | ||
«Найлепшая мужчынская роля другога плана» | Крыстаф Вальц | Перамога | ||
«Найлепшы арыгінальны сцэнарый» | Квенцін Таранціна | Перамога | ||
«Найлепшая аператарская праца» | Роберт Рычардсан | Намінацыя | ||
«Найлепшы гукавы мантаж» | Уайлі Стэйтмен | Намінацыя | ||
«Сатурн» | «Найлепшы прыгодніцкі фільм, баявік ці трылер» | Намінацыя | ||
«Найлепшы кінаакцёр другога плана» | Крыстаф Вальц | Намінацыя | ||
«Найлепшы сцэнарый» | Квенцін Таранціна | Перамога | ||
«Найлепшыя касцюмы» | Шэрын Дэвіс | Намінацыя | ||
«Імперыя» | «Найлепшы фільм» | Намінацыя | ||
«Найлепшая мужчынская роля» | Крыстаф Вальц | Намінацыя | ||
«Найлепшая рэжысёрская праца» | Квенцін Таранціна | Намінацыя |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б boxofficemojo.com «Джанга вызвалены» . Box Office Mojo. Праверана 30 кастрычніка 2013.
- ↑ Спагеці-вестэрн ад Таранціна: «Джанга вызвалены» Архівавана 7 чэрвеня 2014.
- ↑ У расійскі пракат выходзяць «Джанга вызвалены» і «Паляўнічыя на ведзьмаў»
- ↑ «Джанга вызвалены»: спагеці-вестэрн з трыбухамі ад Таранціна
- ↑ Рэцэнзія спагеці-вестэрна «Джанга вызвалены» Квенціна Таранціна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2013. Праверана 7 лютага 2015.
- ↑ Reynolds, Simon. 'Django Unchained' trailer to premiere tonight . Digital Spy. Hearst Magazines UK (6 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана June 6, 2012.
- ↑ Chitwood, Adam. First Trailer for Quentin Tarantino's Django Unchained . Collider.com (6 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана June 6, 2012.
- ↑ Адам Чытвуд. National Board of Review Names ZERO DARK THIRTY Best Film of the Year; DJANGO UNCHAINED, LOOPER, and LES MISERABLES Make Top 10 (англ.)(недаступная спасылка). Collider (5 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2012. Праверана 10 снежня 2012.
- ↑ Крыстафер Тэплі. 'Argo,' 'Dark Knight Rises,' 'Django Unchained' make AFI's top 10 American films list for 2012 (англ.)(недаступная спасылка). HitFix (10 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 10 снежня 2012.
- ↑ 85th OSCAR® NOMINATIONS ANNOUNCED(недаступная спасылка). oscars.org. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2013. Праверана 7 лютага 2015.
- ↑ Рэмінісцэнцыя на фільм «Бледнатвары», гл. Ад блэксплайтэйшэна да Эніа Марыконэ. З чаго зроблены «Джанга вызвалены» Квенціна Таранціна // Афіша
- ↑ Гіганцкі зуб, які ўпрыгожвае воз — з « Сквапнасці» (1924) Эрыха фон Штрогейма, гл. На дзікім Поўдні // Ведамасці
- ↑ Tarantino’s Django Unchained script: The word is out
- ↑ а б в DiCaprio in talks for Tarantino’s 'Django'
- ↑ а б в Leonardo DiCaprio in Talks for Quentin Tarantino Film
- ↑ http://lenta.ru/articles/2013/01/16/django/ : "Яго жонку з нехарактэрным для рабынь імем Брумхільда"
- ↑ http://www.afisha.ru/article/django-unchained-deconstructed/ "пра што клапатліва нагадвае гледачу поўным імем Брумхільды — Брумхільда фон Шафт."
- ↑ http://www.kommersant.ru/doc/2106544 "выслабаняе з рук злыдняў сваю Брумхільду: менавіта так клічуць выгадаваную ў нямецкай сям'і жонку героя (Кэры Вашынгтан)."
- ↑ http://www.golos-ameriki.ru/content/django-unchained-foxx/1574078.html Архівавана 8 лютага 2013. " адправіўся на пошукі сваёй жонкі Брумхільды"
- ↑ http://ria.ru/world/20130125/919654300.html "адправіўся на пошукі сваёй жонкі Брумхільды"
- ↑ Кэры Вашынгтан сыграе жонку Джанга. | Навіны кіно(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2011. Праверана 7 лютага 2015.
- ↑ Таранціна ўзяў да сябе Дона Джонсана — Кінаманка.ru
- ↑ Quentin Tarantino: I'm proud of my flop (англ.) . Telegraph. John Hiscock (27 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 10 лістапада 2009.
- ↑ "Next Tarantino Title Leaks". Daily Mail. 2 мая 2011. Праверана May 2, 2011.
- ↑ Джанга нявызначаны — Filmz.ru
- ↑ IMDb — Trivia
- ↑ І Джанга знайшоўся!
- ↑ Усмешка дзядзькі Сэма // Ведамасці
- ↑ Таранціна знайшоў прагнага аўстралійца — Кінаманка.ru
- ↑ Anthony LaPaglia Latest Addition To Tarantino's Django Unchained(недаступная спасылка). www.cinemablend.com (31 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 13 лістапада 2011.
- ↑ Таранціна вярбуе Сашу Барана Коэна(недаступная спасылка) (12 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2014. Праверана 12 лістапада 2011.
- ↑ Кевін Костнер знімецца ў Таранціна
- ↑ Кевін Костнер кінуў Таранціна
- ↑ Курт замест Кевіна(недаступная спасылка). Filmz.ru (1 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2012. Праверана 12 лістапада.
- ↑ Курт Расел і Саша Баран Коэн адмовіліся здымацца ў Таранціна
- ↑ Chitwood, Adam. Quentin Tarantino May Have Found His Editor and Director of Photography for Django Unchained(недаступная спасылка). Collider.com (16 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2012. Праверана September 15, 2012.
- ↑ Hanel Marnie. From Sketch to Still: The Spaghetti-Western Wit of Sharen Davis’s Django Unchained Costumes (англ.)(недаступная спасылка). Vanity Fair (4 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2013. Праверана 24 лютага 2013.
- ↑ Кенджы Лойд.. Oscars: 75 Songs vie for Best Original Song led by Les Miserables, Ted & Safety Not Guaranteed (англ.). heyuguys.co.uk (13 снежня 2012). Праверана 2013-7-28.
- ↑ http://www.nytimes.com/2012/12/25/movies/quentin-tarantinos-django-unchained-stars-jamie-foxx.html?partner=rss&emc=rss&pagewanted=2 Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ http://www.nytimes.com/2012/12/25/movies/quentin-tarantinos-django-unchained-stars-jamie-foxx.html Праверана 8 красавіка 2016.
- ↑ Django Unchained (2012) — Awards (англ.)(недаступная спасылка). Сайт Internet Movie Database. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2013. Праверана 7 лютага 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт фільма Архівавана 30 ліпеня 2012.
- «Джанга вызвалены» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- «Джанга вызвалены» на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
- Сьюзен Нэйман, Гісторыя і віны // «Aeon Magazine», Вялікабрытанія (2013)
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2012 года
- Фільмы Квенціна Таранціна
- Фільмы ЗША 2012 года
- Фільмы-баевікі 2012 года
- Фільмы-драмы 2012 года
- Кінакамедыі 2012 года
- Вестэрны ЗША
- Фільмы-баевікі ЗША
- Фільмы-драмы ЗША
- Кінакамедыі ЗША
- Спагеці-вестэрны
- Фільмы блэксплайтэйшэн
- Фільмы пра рабства ў ЗША
- Фільмы пра расізм
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы на нямецкай мове
- Фільмы на французскай мове
- Фільмы на італьянскай мове
- Фільмы па сцэнарыях Квенціна Таранціна
- Фільмы Columbia Pictures
- Фільмы The Weinstein Company