Імперфект
Выгляд
Імперфе́кт (ад лац.: imperfectum — незакончаны) — у індаеўрапейскіх мовах простая дзеяслоўная форма прошлага часу, якая абазначае працяглае дзеянне ў мінулым.
У стараславянскай і старажытна-рускай мовах імперфект абазначаў незакончанасць або шматразовасць і ўтвараўся ад асновы інфінітыва з дапамогай суфікса «ѣах- > -аах-(-яах-) > -ах-(-ях-)»: «несѣахъ > несяахъ > несяхъ» — «я нёс» ці «я насіў».
У 12—13 ст. ва ўсходне-славянскіх мовах перастаў быць жывой формай. Ролю імперфекта выконваюць дзеясловы незакончанага трывання. У сучасных славянскіх мовах імперфект як жывая форма захоўваецца ў балгарскай і македонскай мовах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Імперфект // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 211. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).