Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Ідылія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Іды́лія (грэч. eidyllion — малюнак, невялікі паэтычны твор) — жанравая разнавіднасць букалічнай паэзіі; невялікі лірычны твор, у якім падаецца малюнак чароўнай прыроды, што супрацьпастаўляецца цяжкаму чалавечаму жыццю, або малюецца шчаслівае і мірнае жыццё простых людзей на лоне прыроды. Узнікла ідылія, як і пастараль, у антычнай літаратуры, пашырылася ў еўрапейскай літаратуры XVII—XVIII стст. З развіццём рэалізму ідылія як жанр знікае. Сёння слова ідылія часам ужываецца ў пераносным сэнсе. Ім называюць любы твор, у якім ідэалізавана, г. зн. прыхарошана, паказана жыццё чалавека, заўважаецца адыход пісьменніка ад надзённых турботаў часу.