Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Таксафон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 09:29, 10 красавіка 2024, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад) (унів. картка)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Таксафон
Выява
MCN code 8517.18.20
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таксафо́н[1], тэлефон-аўтамат[1] — тэлефонны апарат агульнага карыстання, з дапамогай якога злучэнне з выклікаемым абанентам адбываецца пасля аплаты.

Таксафон АМТ-47, СССР
Тэлефонны жэтон. Казахстан
Тэлефонныя карткі для аплаты

Адрозніваюць таксафоны мясцовай, міжгароднай і міжнароднай сувязі. У СССР выкарыстоўваліся толькі таксафоны мясцовай і міжгароднай сувязі[2]. Аплата злучэння ў таксафонах магчыма ажыццяўляць з дапамогай манет, адмысловых жэтонаў, адмысловых тэлефонных картак, а таксама банкаўскіх картак.

Некаторыя сучасныя таксафоны таксама маюць дадатковыя функцыі, напрыклад адпраўкі электроннай пошты, SMS.