Двойчы абраны футбалістам года ў Еўропе, 103 разы прызываўся ў шэрагі гульцоў зборнай ФРГ, адыграўшы на палях трох чэмпіянатаў свету. У якасці капітана каманды падняў над сваёй галавой Кубак свету па футболе ў 1974 годзе. З мюнхенскай «Баварыяй» тройчы запар заваёўваў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1974—1976 гадах; Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА ў 1967 годзе. Адзіны футбаліст, які ў якасці капітана гуляў у трох розных камандах.
У клубным футболе выступаў за мюнхенскую «Баварыю». У якасці галоўнага трэнера выйграў са зборнай ФРГ чэмпіянат свету 1990 года. З 1994 года — прэзідэнт «Баварыі», з лютага 2002 года — старшыня праўлення АТ «ФК Баварыя».