Сіндбад (фільм, 1971)
Сіндбад | |
---|---|
венг.: Szindbád | |
Жанр | драматычны фільм[2] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 90 хв. |
Краіна | |
Мова | венгерская мова |
Год | 25 лістапада 1971[1] |
IMDb | ID 0067815 |
«Сіндба́д» (венг.: Szindbád) — венгерскі фільм 1971 года, пастаўлены рэжысёрам Золтанам Хусарыкам па апавяданнях пісьменніка Дзьюла Крудзі . Галоўную ролю ў карціне выканаў Золтан Лаціновіч[4].
Прэм’ера фільма адбылася 25 лістапада 1971 года ў Венгрыі. У жніўні 1972 года карціна брала ўдзел у 33-м Венецыянскім кінафестывалі. У 2000 годзе фільм быў уключаны ў «Будапештскі тузін » найлепшых фільмаў венгерскага кінематографа .
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Позняй восенню па тужлівай венгерскай правінцыі коціцца брычка з прыстойна апранутым, але мёртвым спадаром (Золтан Лаціновіч). Конь звыкла трымае шлях ад адной дамы сэрца да іншай, але хаваць мужчыну, які, судзячы па ўсім, пражыў вельмі насычанае жыццё, ні адна з іх не спяшаецца[5].
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]Золтан Лаціновіч | – Сіндбад |
Маргіт Дайка | – Маймунка |
Ева Руткаі | – Ленке |
Анна Надзь | – Фружына |
Эрыка Сегедзі | – Фларэнціна |
Бела Танаі | – Фані |
Марыя Мед’ешы | – Паўла |
Эва Пап | – дзяўчына з прыгожымі вачыма |
Анна Мустэ | – кветачніца |
Ілона Дорыян | – |
Магда Штыф | – |
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова на ролю Сіндбада быў выбраны італьянскі акцёр Віторыа дэ Сіка. Але пасля таго, як прадзюсары адмовілі яго сыну ў магчымасці напісаць саўндтрэк да карціны, Дэ Сіка адхіліў прапанову, і роля была перададзена вядомаму венгерскаму акцёру Золтану Лаціновічу[6].
Выхад
[правіць | правіць зыходнік]Прэм’ера карціны адбылася 25 лістапада 1971 года ў Венгрыі[7]. У жніўні 1972 года фільм браў удзел у Венецыянскім кінафестывалі, у асноўнай праграме «Венецыя 33»[8]. 25 кастрычніка 1974 адбылася прэм’ера фільма ў Нью-Ёрку[9].
У 2011 годзе фільм быў алічбаваны і выдадзены на DVD[10].
Ніжэй прыведзены спіс прэм’ер фільма паводле краін у храналагічным парадку[7]:
Дата | Краіна | Удакладненне |
---|---|---|
25.11.1971 | Венгрыя | |
жнівень 1972 | Італія | Венецыянскі кінафестываль |
17.11.1972 | ГДР | |
30.06.1973 | Швецыя | прэм’ера на тэлебачанні |
25.10.1974 | ЗША | Нью-Ёрк |
08.11.1974 | Фінляндыя | |
1977 | Партугалія | |
красавік 1980 | ЗША | Кінафестываль у Кліўлендзе |
13.11.2021 | Эстонія | Талінскі кінафестываль «Цёмныя ночы» |
29.04.2023 | Польшча | Цешынскі кінафестываль «Кіно на мяжы» |
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Крытыкі аднадушна ўхвалілі фільм за прыгажосць вобразаў і аператарскую працу. Так, Нора Сэйр з «The New York Times» адзначыла, што «атмасфера гэтага фільма можа здацца банальнай — але гэта не так з-за незвычайных (і вельмі прыгожых) вобразаў, якія льюцца з экрана»[9]. Па меркаванні кінакрытыка Дэніса Шварца фільм «уяўляе сабой дзівосную арыгінальную працу з вобразамі, якой у значнай ступені спрыяе цудоўная аператарская праца Шандара Шары , і напоўнены выдатнымі гістарычнымі кадрамі ў сельскай мясцовасці, маляўнічымі касцюмамі і парадам жаночай прыгажосці»[11]. Аглядальнік з «The Village Voice » заявіў, што «найбольшае задавальненне тут — пачуццёвае, з захапляльнымі ўрэзкамі флоры, фаўны і пацёртых фотаздымкаў, што стварае ўражанне сюррэалістычнага папярэдніцтва такіх творцаў, як Тэрэнс Малік і Вернер Херцаг»[12].
У 2000 годзе фільм быў уключаны ў «Будапештскі тузін » найлепшых фільмаў венгерскага кінематографа[13].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Фільм быў узнагароджаны прэміяй Джозефа фон Штэрнберга на Міжнародным кінафестывалі Мангейм — Гейдэльберг[14].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt0067815/ Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ http://stopklatka.pl/film/sindbad Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ Szindbád (1971) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 12 сакавіка 2022.
- ↑ Василий Степанов . Отзыв о фильме «Синдбад» (руск.). Сайт «Афиша » (9 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2022. Праверана 24 сакавіка 2022.
- ↑ Parky at the Pictures (DVD 14/7/2011) (англ.). Сайт «Oxford Mail» (14 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2022. Праверана 24 студзеня 2024.
- ↑ а б Szindbád — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 12 сакавіка 2022.
- ↑ Venezia: questi i film della XXXIII Mostra (італ.)(недаступная спасылка). Сайт газеты «l'Unità ». Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 20 снежня 2016.
- ↑ а б Nora Sayre. Film: A Rueful 'Sindbad':Hungarian Import Is at Screening Room(англ.) // The New York Times. — 1974-10-25.
- ↑ Szindbád, Second Run DVD (UK), July 2011. (Region 0).
- ↑ Dennis Schwartz . Sinbad (англ.). Сайт Дэніса Шварца (5 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2023. Праверана 24 сакавіка 2022.
- ↑ Michael Nordine. Look Back on the Life of a Loutish Lover in the Formerly Lost Hungarian Great ‘Szindbád’ (англ.). Сайт «The Village Voice » (8 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2023. Праверана 22 верасня 2023.
- ↑ "Új Budapesti Tizenkettő". Filmvilág. XLIII (3): 2. March 2000.
- ↑ Szindbád — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 12 сакавіка 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сіндбад на сайце «AllMovie» (англ.) (на 12.03.2022)
- Сіндбад на сайце «FilmAffinity» (англ.) (на 12.03.2022)
- Сіндбад на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (на 12.03.2022)
- Сіндбад на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
- Сіндбад на сайце «КиноПоиск» (руск.) (на 12.03.2022)