Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Пагар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Пагар
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Рэгіён
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Радагошч
ПГТ з
Насельніцтва
10 841[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
48349
Паштовы індэкс
243550
Ідэнтыфікатар
15 242 551
Пагар на карце Расіі ±
Пагар (Расія)
Пагар
Пагар (Бранская вобласць)
Пагар

Пага́р — колішні горад, цяпер пасёлак гарадскога тыпу ў Бранскай вобласці Расіі, на рацэ Судасць. Адміністрацыйны цэнтр Пагарскага раёна. Насельніцтва 10 936 чалавек (2009).

Знаходзіцца за 128 км на паўднёвы захад ад Бранска, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Пагар.

  • 1193: першая згадка пра старажытнае горада Радагошч, з якім некаторыя даследчыкі суадносяць пазнейшы Пагар.
  • 1517: належаў князю Васілю Іванавічу Шамячычу, якога маскоўскія цары пасадзілі ў вязніцу (дзе ён і сканаў), а горад далучылі да Маскоўскай дзяржавы.
  • 1563: Радагошч далучаны да Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага.
  • XVII ст.: Ян Яцына атрымаў дазвол на заснаванне мястэчка Пагар ва ўласным маёнтку, што знаходзіўся ў Старадубскім павеце Смаленскага ваяводства.
  • 19 снежня 1649: паводле прывілея караля Яна Казіміра ў мястэчку дазвалялася мець штотыднёвыя таргі па аўторках і пятніцах і чатыры кірмашы — на святога Яна Хрысціцеля, на «свята зялёнай Дзевы Марыі», на святога Мікалая і «на Масленіцу Рускую ведлуг старога календара».
  • 1654: захоплены войскамі Б. Хмяльніцкага.
  • 1667: згодна з Андрусаўскім перамір’ем канчаткова перайшоў пад уладу Расіі, пазней зрабіўся соценным горадам Старадубаўскага палка.
  • 1784: назначаны павятовым цэнтрам Ноўгарад-Северскага намесніцтва.
  • 1797: заштатны горад Маларасійскай губерні.
  • 1802: у Чарнігаўскай губерні.
  • У ХІХ стагоддзі мястэчка Пагар было ў складзе Пагарскай воласці Старадубскага павета Чарнігаўскай губерні[2].
  • 3 лістапада 1865: атрымаў герб «у рассечаным тарку котвігападобны крыж і два ромбы: правы бок тарка блакітны, левы — срэбны, афарбоўка фігур адваротная».[3]
  • 1919: апынуўся ў РСФСР, цэнтр воласці Старадубскага павета Гомельскай губерні.
  • 1926: у Бранскай губерні.
  • 1929: цэнтр раёна Заходняй вобласці.
  • 19371944: у Арлоўскай вобласці.
  • 1938: гарадскі пасёлак.

Цыгарэтна-цыгарная фабрыка — адзінае прадпрыемства ў Расіі, якое выпускае цыгары. Курцом пагарскіх цыгарак быў савецкі пісьменнік Ілья Эрэнбург, іх спрабаваў Уінстан Чэрчыль. Апроч гэтага, фабрыка выпускае люлькавы тытунь, а таксама тытунь для кальянаў і самакрутак.

Таксама ў мястэчку працуюць заводы бульбянога грануляту, хлебазавод, масла і сухога малака, гароднінасушыльны, кансервавы; мясакамбінат і іншыя прадпрыемствы.

Помнікі архітэктуры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Былы касцёл, цяпер праваслаўная царква Св. Ганны (XVII—XIX стст.).
  • Царква Св. Тройцы (1783).

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі