Насычаная пара
Насы́чаная па́ра — гэта пара, якая знаходзіцца ў дынамічнай раўнавазе са сваёй вадкасцю.
Вільготная насычаная пара — раўнаважная сумесь, якая складаецца з вадкай і паравой фазы.
Сухая насычаная пара — гэта пара, у якой адсутнічае завісь часціц вадкай фазы, а тэмпература роўная тэмпературы насычэння пры дадзеным ціску.
Тлумачэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пры выпарэнні вадкасці колькасць малекул, якія перайшлі ў іншы агрэгатны стан і сталі парай няўхільна ўзрастае. Гэтак адбываецца да таго моманту, пакуль не будуць дасягнутыя ўмовы, пры якіх колькасць малекул, пакідаючых вадкасць, будзе роўнае колькасці малекул, якія пад уздзеяннем гравітацыйных сіл вяртаюцца на паверхню вадкасці (за той жа прамежак часу).
Раўнавага газападобнай і вадкай фазаў з’яўляецца дынамічнай, так як малекулы, здзяйсняючы хаатычны цеплавы рух безупынна пераходзяць цераз мяжу з адной фазы ў іншую і адваротна. Таму такі стан называецца станам дынамічнай раўнавагі.
Такім чынам пераходзім да вызначэння паняцця “Насычаная пара”.
Параметры насычанай пары
[правіць | правіць зыходнік]Ціск пары, калі яна насычаная завецца ціскам насычанай пары і мае абазначэнне ці (індэкс "s" ад англ. saturated steam - "насычаная пара").
Аналагічна і з тэмпературай насычанай пары ці .
Пара, ціск якой меншы за ціск насычанай пары завецца ненасычанай. Ненасычаная пара падпарадкоўваецца законам ідэальнага газа.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Акрэслім асноўныя ўласцівасці насычанай пары:
1. Пры сталай тэмпературы, гэта значыць ізатэрмічным працэсе , ціск насычанай пары не залежыць ад яго аб’ёма . Таму закон Бойля-Марыёта для насычанай пары не выконваецца.
2. Пры сталым аб’ёме, ізахорны працэс , ціск насычанай пары з ростам тэмпературы павялічваецца хутчэй, чым ціск ідэальнага газа, з прычыны роста канцэтрацыі малекул. Як вынік - закон Гей-Люсака пры гэтым не выконваецца.
3. З прычыны адрознення ўласцівасцяў насычанай пары ад уласцівасцяў ненасычанай Ураўненне Клапейрона-Мендзелеева апісвае стан насычанай пары толькі прыблізна.
Такім чынам насычаная пара не падпарадкоўваецца законам ідэальнага газа. Значэнні ціску і шчыльнасці насычанай пары пры зададзенай тэмпературы можна вызначыць са спецыяльных табліц, а для вадзяной пары – яшчэ і па h,s-дыяграме вады і вадзяной пары.
Ціск і шчыльнасць насычанай пары павялічваюцца з ростам тэмпературы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жилко В. В., Лавриненко А. В., Маркович Л. Г. Физика – Минск: Народная асвета, 2002, 382 с.
- Бурдаков В. П. Термодинамика – Москва: Дрофа, 2009, 479 с.