Мунку-Сардык
Мунку-Сардык | |
---|---|
бур. Мүнхэ Һарьдаг | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 3 491 м |
Адносная вышыня | 1 581 м |
Першае ўзыходжанне | 1858 (Густаў Радэ) |
Размяшчэнне | |
51°43′08″ пн. ш. 100°35′49″ у. д.HGЯO | |
Краіны | |
Рэгіён | Бурація |
Горная сістэма | Усходні Саян |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мунку-Сардык (бур. Мүнхэ Һарьдаг) — найвышэйшая вяршыня Саян, вышыня 3491 м. Размешчана на мяжы Бураціі (Расія) і Манголіі.
Хрыбет Мунку-Сардык мае альпійскі рэльеф, з горнымі далінамі ледавіковага паходжання. На галоўнай і некаторых іншых вяршынях зараз знаходзіцца чатыры невялікія ледавікі, агульнай плошчай каля 1,3 км². Асноўны паўночны ледавік мае таўшчыню да 85 м, з расколінамі шырынёй да паўметра і глыбінёй да 6 м. У цяперашні час плошча ледавікоў актыўна скарачаецца.
На ўсход ад Мунку-Сардыка ад цясніны Іркут адыходзяць Тункінскія Гальцы. На паўночны ўсход знаходзіцца Акінскае плато, на якім бяруць пачатак буйныя левыя прытокі Ангары — рэкі Ака, Іркут і Кітой. На поўначы на вышыні 2613 м размешчана возера Айхай. З паўднёвага боку, за 12 км ад вяршыні ляжыць возера Хубсугул.
Хрыбет складзены пераважна гранітамі. У рачных далінах да вышыні 2100 м сустракаюцца лясы, вышэй на схілах — альпійскія лугі, горная тундра і камяністыя россыпы — курумы.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |