Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Лі Куан Ю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лі Куан Ю
кіт.: 李光耀
прэм’ер-міністр Сінгапура[d]
5 чэрвеня 1959 — 28 лістапада 1990
Папярэднік Lim Yew Hock[d]
Пераемнік Goh Chok Tong[d]
член Парламента Сінгапура[d]
22 красавіка 1955 — 23 сакавіка 2015
Member of the Dewan Rakyat[d]
2 лістапада 1963 — 9 жніўня 1965
Senior Minister[d]
28 лістапада 1990 — 11 жніўня 2004
Minister Mentor[d]
12 жніўня 2004 — 20 мая 2011

Нараджэнне 16 верасня 1923(1923-09-16)[1][2][…]
Смерць 23 сакавіка 2015(2015-03-23)[4][5][…] (91 год)
Месца пахавання
Бацька Lee Chin Koon[d][7]
Маці Chua Jim Neo[d][7]
Жонка Kwa Geok Choo[d][8]
Дзеці Лі Сяньлун[9][4], Lee Hsien Yang[d][4] і Lee Wei Ling[d][4]
Веравызнанне агнастыцызм
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лі Куан Ю (народжаны Гары Лі Куан Ю; 16 верасня 1923 — 23 сакавіка 2015) — палітык, першы прэм’ер-міністр Рэспублікі Сінгапур, адзін з бацькоў сінгапурскага «эканамічнага цуда».

Нарадзіўся 16 верасня 1923 года ў Сінгапуры ў сям’і кітайскага паходжання. Вучыўся спачатку ў сінгапурскіх установах — у школе Тэлок Кураў, Інстытуце Рафлз і Нацыянальным універсітэце Сінгапура («Рафлз-Каледж»), — затым у брытанскім Кембрыджскім універсітэце (1945—1949).

У 1949 г. вярнуўся на радзіму. З 1950 г. займаўся адвакацкай практыкай у Сінгапуры ў кампаніі Laycock and Ong, удзельнічаў у прафсаюзным руху. У 1954 г. абраны генеральным сакратаром партыі «Народнае дзеянне», якая прыйшла да ўлады ў 1959 г. З 1959 па 1990 г. займаў пасаду Прэм’ер-міністра Сінгапура. У 1990—2004 гадах быў старэйшым міністрам ва ўрадзе Го Чок Тонга. У жніўні 2004 г. атрымаў пасаду міністра-ментара (настаўніка) ва ўрадзе свайго сына Лі Сяньлуна.

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Аб сваім палітычным крэда Лі Куан Ю пісаў так: «Мы выкарыстоўвалі тыя перавагі, якія Вялікабрытанія пакінула нам: англійскую мову, юрыдычную сістэму, адміністрацыю, пазбаўленую партыйных прыхільнасцяў. Мы старанна пазбягалі выкарыстання метадаў, уласцівых сацыяльнай дзяржаве, бо бачылі, як вялікі <брытанскі> народ у выніку <сацыялістычнай> ураўнілаўкі ператварыўся ў пасрэдны». Пасля Лі Куан Ю выказваў захапленне Маргарэт Тэтчэр, якая ў сваю чаргу заявіла, што «калісьці Сінгапур вучыўся ў Вялікабрытаніі, а зараз мы вучымся ў Сінгапура».

Зноскі

  1. а б Lee Kuan Yew, Founding Father and First Premier of Singapore, Dies at 91The New York Times, 2015. Праверана 23 сакавіка 2015.
  2. Ли Куан Ю // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Ли Куан Ю // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г д (not translated to en-gb) Lee Kuan Yew obituaryThe Guardian, 2015. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 22 студзеня 2017.
  5. 新加坡建国总理李光耀逝世联合早报, 2015. Праверана 22 студзеня 2017.
  6. Fernandez W. Singapore's founding father Mr Lee Kuan Yew dies aged 91 at 3.18am on MondayThe Straits Times, 2015. Праверана 23 сакавіка 2015.
  7. а б Lundy D. R. The Peerage
  8. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  9. Kristof N. PREMIER'S SON GETS POST IN SINGAPOREThe New York Times, 1986. Праверана 23 сакавіка 2015.

На англійскай мове: