Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Transfiguration pending
Перайсці да зместу

Арыян Аскарыд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арыян Аскарыд
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1954(1954-10-10)[1] (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Robert Guédiguian[d]
Адукацыя
Прафесія сцэнарыст, тэатральная актрыса, кінаактрыса
Узнагароды
IMDb ID 0038449
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арыян Аскарыд (фр.: Ariane Ascaride; нар. 10 кастрычніка 1954, Марсель) — французская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, уладальніца прэміі «Сезар» і яшчэ дзвюх іншых кінаўзнагарод.

Нарадзілася 10 кастрычніка 1954 года ў Марселі. Вывучала сацыялогію ва ўніверсітэце горада Экс-ан-Праванс, там стала членам Нацыянальнага саюза французскіх студэнтаў і пазнаёмілася з будучым мужам — рэжысёрам, акцёрам, прадзюсарам і сцэнарыстам Раберам Гедыгянам; з 1980 здымаецца ва ўсіх яго фільмах. Да 1979 года навучалася ў Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва ў Антуана Вітэза і Марселя Блюваля.

Брат — П’ер Аскарыд, акцёр, сцэнарыст, рэжысёр і адзін з вынаходнікаў хатняга кінатэатра.

У кіно пачала здымацца ва ўзросце 22 гадоў, у 2006 годзе адзіны раз выступіла як сцэнарыст («Падарожжа ў Арменію»), у 2010 — як рэжысёр (адзін эпізод серыяла «Гісторыі жыццяў»).

Член пацыфісцкай арганізацыі «Coordination pour l’education à la non-violence et à la paix».

  1. Ariane Ascaride // Babelio — 2007.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #142261033 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.