Шахтар Данецк
Шахтар Данецк | |||||
Поўная назва | Шахтар Донецьк | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 24 траўня 1936 | ||||
Горад | Данецк, Украіна | ||||
Стадыён |
Мэталіст, Харкаў Умяшчальнасьць: 40 003 | ||||
Прэзыдэнт | Рынат Ахметаў[d] | ||||
Кіраўнік | Рынат Ахметаў[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | ||||
· 2023—2024 | 1 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы shakhtar.com (укр.) (анг.) (пол.) |
«Шахтар» (па-ўкраінску: Шахтар) — украінскі футбольны клюб з гораду Данецку. Заснаваны ў 1936 годзе. 15-разовы чэмпіён Украіны, 14-разовы ўладальнік Кубка Ўкраіны. Чатырохразовы ўладальнік Кубка СССР. Уладальнік Кубка УЭФА (2009). Прэзыдэнт футбольнага клюбу «Шахтар» — Рынат Ахмэтаў (з кастрычніка 1996 году). Адна з чатырох камандаў, якая ніводнага разу не пакідала найвышэйшую лігу чэмпіянату Ўкраіны з моманту ейнага заснаваньня. Каманду часта называюць «гарнякамі». Таксама вельмі папулярная мянушка — «краты», якая ўжываецца ворагамі клюбу, хоць у апошні час яна распаўсюдзілася сярод заўзятараў. Таксама на эмблеме ультрас «Шахтару» намаляваныя перакрыжаваныя малаткі ў крузе.
Клюб выступаў на «Данбас-Арэне», адкрыцьцё якой было праведзена 29 жніўня 2009 году. Першы матч на гэтым стадыёне «Шахтар» правёў 27 верасьня гэтага ж году. Матч скончыўся зь лікам 4:0, супернікам была кіеўская «Абалонь». Першы гол на новым стадыёне з пэнальці забіў Жадсан. Гуляючы на «Данбас-Арэне», «Шахтар» не прайграваў з моманту адкрыцьця стадыёну да 9 красавіка 2011 году — матч скончыўся зь лікам 0:1, супернікам была кіеўская «Абалонь».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1936—1945
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да першага чэмпіянату СССР было дапушчана 27 камандаў, разьмеркаваных па сілах на чатыры групы. У групе «В» паводле рашэньня Ўсесаюзнага камітэту фізкультуры месца для ўдзелу ў спаборніцтвах было прадастаўлена камандзе вугальшчыкаў Данбасу. Каманда атрымала ганарлівае імя «Стаханавец» у гонар знакамітага наватара шахтарскага руху Аляксея Стаханава.
Касьцяк каманды склалі футбалісты гарлоўскага й сталінскага «Дынама». Першы матч (на першынство УССР) «стаханаўцы» правялі 12 траўня 1936 году ў Горлаўцы на стадыёне імя Баліцкага, супернікам стала каманда адэскага «Дынама». 15 тысячаў гледачоў сталі сьведкамі гэтай падзеі. Матч скончыўся зь лікам 2:3. Першы ж афіцыйны матч «Стаханавец» правёў у Казані супраць яшчэ аднаго «Дынама» й саступіў зь лікам 1:4 (аўтарам адзінага гола ў складзе «гарнякоў» і адпаведна першага ў чэмпіянатах стаў Фёдар Манаў).
Узмацніўшы склад найлепшымі футбалістамі Данбасу, «Стаханавец» у 1938 годзе дамогся права прадстаўляць свой край у групе наймацнейшых. І хоць наступныя тры гады каманда стабільна займала 11—12 месцы, прэса й футбольныя спэцыялісты давалі высокую ацэнку гульні Данбаскага калектыву. Вайна засьпела «Стаханавец» на пятым месцы турнірнай табліцы. Чэрвень 1941 году — адмысловая старонка ў гісторыі каманды. «Стаханавец» перамог у Маскве чэмпіёнаў краіны маскоўскае «Дынама», выйграў у Менску й зноўку ў Маскве (у другой прафзьвязнай каманды). А 24 чэрвеня, праз два дні пасьля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, саступіў дома «Трактару» (пасьля пачатку вайны матчы згулялі ў Сталіна й Тбілісі).
1946—1955
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1946 год, як і наступны 1947, каманда правяла ў другой групе. Наступствы вайны ўсё яшчэ адбіваліся ня толькі на камплектаваньні каманды, але й на трэніровачным працэсе. Так, на зборы ў Сочы «Стаханавец» з-за элемэнтарнай адсутнасьці нетраўмаваных брамнікаў прыцягваў да трэніровачных гульняў маладога галкіпэра сухумскага «Дынама» Ўладзімера Марганія, які пасьля стаў вядомым брамнікам тбіліскага «Дынама».
У ліпені 1946 году таварыства «Стаханавец» было пераўтворана й атрымала назву «Шахтар», якое з гэтага часу аб’ядноўвала калектывы фізкультуры вугальных прадпрыемстваў усіх басэйнаў краіны. Наймацнейшая каманда Данбасу стала называцца «Шахтар» (Сталіна). У 1947 годзе каманду ўзначаліў вопытны маскоўскі трэнэр Аляксей Кастылёў. Як сьледзтва, каманда ва ўкраінскай зоне заняла другое месца з 13 удзельнікаў. А ўжо наступны сэзон паказаў, што каманда перарасла ўзровень другога эшалёну. Стабільныя вынікі, якія дэманстраваў «Шахтар» апошнія гады, давалі падставу прэтэндаваць на месца сярод найлепшых камандаў краіны, што і адбылося ў чэмпіянаце 1949 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладальнік Кубка СССР (4):
- 1961, 1962, 1980, 1983
- Уладальнік Супэркубка СССР:
- 1984
- Чэмпіён Украіны (15):
- Уладальнік Кубка Ўкраіны (14):
- 1995, 1997, 2001, 2002, 2004, 2008, 2011, 2012, 2013, 2016,
- 2017, 2018, 2019, 2024
- Уладальнік Супэркубка Ўкраіны (9):
- 2005, 2008, 2010, 2012, 2013, 2014, 2015, 2017, 2021
- Уладальнік Кубка УЭФА:
- 2009
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|