Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Чы Дон-Вон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чы Дон-Вон
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 траўня 1991(1991-05-28)[1][2][3] (33 гады)
Рост 189 см
Вага 80 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сувон
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2011
2011—2014
2013
2014
2014—2015
2015—2019
2018
2019—2021
2021
2021—2023
2024—
Чонам Дрэганз
Сандэрлэнд
Аўгсбург (арэнда)
Аўгсбург
Барусія Дортмунд
Аўгсбург
Дармштат-98 (арэнда)
Майнц
Айнтрахт Бр. (арэнда)
Сэул
Сувон
33 (10)
24 (2)
17 (5)
12 (1)
0 (0)
84 (7)
16 (2)
10 (0)
12 (1)
25 (2)
28 (4)
Зборныя
2010— Рэспубліка Карэя 56 (11)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
22 сакавіка 2019.

Чы Дон-Вон (па-карэйску: 지동원; нарадзіўся 28 траўня 1991 году, Чэджу, Рэспубліка Карэя) — карэйскі футбаліст, нападнік клюбу «Сувон». Выступае за нацыянальную зборную Карэя.

На працягу 2007—2008 гадоў займаўся ў акадэміі «Рэдынгу», пасьля чаго вярнуўся ў Карэю. Першым прафэсійным клюбам Чы Дон-Вона стаў «Чонам Дрэганз». Нападнік дэбютаваў у камандзе 27 лютага 2010 году ў матчы супраць «Ічхон Юнайтэд»[4]. У матчы з «Канвонам», згуляным 28 сакавіка 2010 году паўднёвакарэйскі нападнік забіў першы гол у сваёй клюбнай кар’еры[5]. Усяго Чы Дон-Вон правёў за клюб 33 матчу, у якіх забіў 10 галоў.

Улетку 2011 году паўднёвакарэйскі форвард стаў гульцом «Сандэрлэнду». Чы Дон-Вон упершыню згуляў за ангельскі клюб у матчы першага туру чэмпіянату Ангельшчыны супраць «Лівэрпулу»[6]. Першы гол у прэм’ер-лізе нападнік забіў 10 верасьня 2011 году ў браму «Чэлсі»[7]. Усяго за сэзон 2011/12 Чы Дон-Вон згуляў у ангельскай Прэм’ер-лізе 19 матчаў і забіў 2 галы, аднак ў першай палове наступнага сэзону гульнявой практыкі футбаліст амаль не атрымліваў і ў студзені 2013 году быў адпраўлены ў арэнду ў нямецкі «Аўгсбург». Забіўшы 5 галоў у 17 згуляных у Бундэсьлізе матчах, форвард праз паўгоду вярнуўся ў Ангельшчыну. Аднак Дон-Вон зноў не пажадаў мірыцца зь недахопам гульнявой практыкі і 16 студзеня 2014 году Чы вярнуўся ў «Аўгсбург», падпісаўшы кантракт да канца сэзону[8].

17 красавіка 2014 году было аб’яўлена пра тое, што ўлетку, па сканчэньні сэзону, Чы стане гульцом дортмундскай «Барусіі», зь якой ён падпісаў кантракт да 2018 году[9].

Міжнародная кар'ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чы Дон-Вон у складзе алімпійскай зборнай Паўднёвай Карэі браў удзел у алімпійскім футбольным турніры 2012, дзе згуляў 6 матчаў, забіў 2 галы і заваяваў разам з камандай бронзавыя мэдалі.

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай 30 сьнежня 2010 году ў таварыскім матчы са зборнай Сырыі і забіў адзіны гол у сустрэчы[10]. Нападнік быў уключаны ў заяўку зборнай для ўдзелу ў Кубку Азіі 2011 году і правёў на турніры 6 матчаў, у якіх забіў 4 галы. У складзе зборнай Чы Дон-Вон удзельнічаў у адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 2014 году. У рамках турніру форвард згуляў 11 матчаў і забіў 2 галы (2 верасьня 2011 году ў браму Лібану)[11].

У 2014 годзе ўключаны ў склад зборнай Карэі на чэмпіянат сьвету.

Рэспубліка Карэя:

  1. ^ а б в Dong-Won Ji // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Ji Dong-won // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в Dong-Won Ji // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Soccerway.com Архіўная копія ад 2012-10-03 г.
  5. ^ Soccerway.com Архіўная копія ад 2012-10-03 г.
  6. ^ Transfermarkt.at Архіўная копія ад 2012-10-03 г.
  7. ^ Transfermarkt.at Архіўная копія ад 2012-10-03 г.
  8. ^ Dong-Won Ji kommt zum FCA zuruck
  9. ^ BVB verpflichtet Dong-Won Ji
  10. ^ Soccerway.com Архіўная копія ад 2012-10-03 г.
  11. ^ Soccerway.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Ji Dong-won(недаступная спасылка) Профіль на kleague.com (карэйскі)
  • Ji Dong-won Профіль на kleague.com soccerbase.com
  • Ji Dong-won Профіль на kleague.com FIFA.com