Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Хэтафэ (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хэтафэ
Поўная назва Getafe Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1983
Горад Хэтафэ, Гішпанія
Стадыён Калізэй Альфонса Пэрэс
Умяшчальнасьць: 16 500
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2023—2024 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
getafecf.com (гішп.)

«Хэтафэ» (па-гішпанску: Getafe Club de Fútbol) ― прафэсійны гішпанскі футбольны клюб зь мястэчка Хэтафэ, што зьяўляецца прадмесьцем Мадрыду. Клюб быў заснаваны першы раз 24 лютага 1946 году пад назвай Club Getafe Deportivo[1] і перазаснаваны ў 1983 годзе, падчас аб’яднаньня некалькіх клюбаў. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Калізэй Альфонса Пэрэс».

Найвышэйшым дасягненьнем клюбу лічыцца шоста месьца ў сэзоне 2009—2010. Клюб двойчы даходзіў да фіналу кубка Гішпаніі ў 2007 і 2008 гадох. У Кубку УЭФА каманда даходзіла да чвэрцьфінала ў сэзоне 2007—2008, але саступіла нямецкай «Баварыі», што перамагла толькі з-за аднаго голу на чужым полі.

Галоўным праціўнікам «Хэтафэ» падчас гульні ў ніжэйшых дывізіёнах быў клюб «Леганэс». Пасьля выхаду ў Ля Лігу асноўнымі праціўнікамі сталі сталічныя «Рэал» і «Атлетыка».

Клюб мае вялікую колькасьць аматараў, што падзелены на 18 груповак, у якіх знаходзіцца каля 12 000 чалавек агулам. Акрамя таго ў розных кутках сьвету існуюць суполкі аматараў клюбу ў Аўстраліі, Швэцыі, Фінляндыі, Аргентыны, Шатляндыі, Даніі, ЗША й Мэксыцы. У 2007 годзе была створаная суполка ў Вэнэсуэле. На хатніх гульнях каманды былі заўважаны такія знакамітасьці як Фэрнанда Алёнса й Рафаэль Надаль.

У 2007 годзе было вырашына прадаваць квіткі з выявамі біблейскіх пэрсанажаў Абрама, Майсея й Ісуса. Але гэтая задума агарнулася спрэчкай, таму першую партыю квіткоў з выявай Абраама прыйшлося зьняць з продажу.

Усе галоўныя перамогі клюбу сьвяткуюцца ў цэнтры мястэчка ля статуі Цыбэліны. Каманда мае маленькую суполку фанаў-ультрас, што называюць сябе «Сіняя групоўка» (гішп. Comandos Azules)

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Чэхіі Бр Іржы Летачак 1999
2 Сьцяг Тога Аб Джэнэ Даканам (капітан) 1991
3 Сьцяг Аргентыны Аб Фабрысьё Анхілеры 1994
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуан Бэракаль 1999
5 Сьцяг Гішпаніі ПА Люіс Мільля 1994
6 Сьцяг Нігерыі ПА Крыстантус Учэ 2003
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Алекс Соля 1999
8 Сьцяг Уругваю ПА Маўра Арамбары 1995
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Борха Маяраль 1997
10 Сьцяг Турэччыны Нап Бэртуг Ілдырым (ар. Рэн) 2002
11 Сьцяг Гішпаніі ПА Карлес Аленьня 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Давід Сорыя 1993
15 Сьцяг Парагваю Аб Амар Альдэрэтэ 1996
16 Сьцяг Гішпаніі Аб Дыега Рыка 1993
17 Сьцяг Гішпаніі Нап Карлес Пэрэс (ар. Сэльта) 1998
18 Сьцяг Уругваю Нап Альвара Радрыгес (ар. Рэал) 2004
19 Сьцяг Дамініканскай Рэспублікі Нап Пітэр Фэдэрыка 2002
20 Сьцяг Гішпаніі ПА Елю Сант’яга 2004
21 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуан Іглесіяс 1998
22 Сьцяг Партугаліі Аб Дамінгуш Дуарці 1995
27 Сьцяг Марока Аб Набіль Абэрдэн 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]